Ры́сьліць ’рыхліць’ (навагр., З нар. сл.). Дыялектная форма слова ры́хліць, Гл. ры́хлы. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухле́ц ’попельна-шэрая глеба; пясчаная ці падзолістая глеба з неперагніўшымі часткамі расліннасці’ (Хрэст. дыял.; полац., Нар. лекс.). Ад пухлырыхлы, порысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўкі ‘няцвёрды (аб зімняй дарозе)’ (Нас.), ‘рыхлы (пра снег)’ (Юрч.), со́ўкая дарога ‘занесеная снегам’ (Мат. Маг.). Рус. со́вкий ‘мітуслівы, неразважлівы (чалавек)’. Да соваць; аб рус. слове гл. Варбат, Этимология–1983, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́льхлы ’мяккі, пушысты’ (Нас., Бяльк.), часцей пу́льхны ’пухкі, рыхлы’ (ТСБМ, Гарэц., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pulchny ’тс’ < puchlny, першапачаткова пра хлеб, цеста ад puchły ’пышны, надуты’ (Банькоўскі, 2, 963, 965), гл. пухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́жлісрыхлы качан капусты’; перан. ’ганарлівец’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 187), з літ. pūžlys ’малога росту, таўсцяк, хілае дзіця’, параўн. прыметнік літ. дыял. pužas ’круглы; пукаты; малы, але тоўсты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дру́злы, ‑ая, ‑ае.

1. Гнілы, трухлявы, рассыпчаты. Друзлы грыб. □ Ступіўшы на прагаліну,.. дзе друзлы камень асыпаецца крохкай жарствой, [мядзведзь] спыняе крок. Лынькоў. І крыгі яшчэ ішлі. Ужо апошнія — друзлыя, іржавыя. Ракітны.

2. Вялы, рыхлы, азызлы. Друзлае цела. // З рыхлым, азызлым целам. Ураднік — друзлы, з абвіслымі шчокамі, з слязлівымі вачамі ды з нейкай павольнасцю ў руках. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус. мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав. мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус. мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Поўны, круглявы, мяккі. Ісаю падабаўся гэты высокі, спакойны, маўклівы хлопец з дзіцячымі пухлымі губамі. Новікаў. Іна прыклала ружовую пухлую руку да.. [Змітравага] лба. Ваданосаў. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы.. [Косцікава] пухлае ружовае цела. Васілевіч. // Мяккі, рыхлы. І чыстым золатам зярняты лажацца ў пухлую зямлю. Машара. // Тоўсты, аб’ёмісты. І сёння ў пухлым сямейным альбоме захоўваецца пажоўклы фотаздымак. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́хля ’неахайны’ (Нас.), ’чалавек, неакуратны наогул і ў быце’ (шкл., КЭС), ’неахайны, брудны’ (маладз., КЭС; Мат. Маг.), ’вялы, неахайны’ (Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’неахайная гультаяватая жанчына’ (Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.), ’неахайная, нязграбная і дзікаватая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.), рахле́й ’вельмі неахайны і нязграбны чалавек’ (там жа), ро́хля, ро́хліна, ро́хлішча ’неахайная асоба’, ро́хліцца ’рабіць неакуратна’, ро́хленне ’неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ), ро́хля ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (ТС), ’празмерна тоўстая разлезлая баба’ (слонім., Жыв. НС), рахэ́ля ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. ро́хля ’разява’, ’тупіца’; ’неахайны чалавек’, калуж. ’гультаяватая і тоўстая жанчына’, балг. ро́хла ’кабета або жанчына з непрычэсанымі валасамі’. Звычайна звязваюць з роднаснымі лексемамі ры́хлы, ру́шыць (Праабражэнскі, 2, 218); апошняе (ру́шыць) лічаць ітэратывам ад незафіксаванага ў слав. мовах *rusti ’рыць’, ад асновы якога *rou̯s‑ утварыўся дзеепрыметнік *ruxlъ, *ruxlʼa > польск. дыял. ruchla ’свіння’ (Фурлан у Бязлай, 3, 209), параўн. літ. raũsti, ràust ’рыць, капаць’, лат. rušināt ’разрыхляць’, ’перамешваць жар’, чэш. ruchati ’араць’ (Махэк₂, 525). З семай ’свіння’ звязана этымалогія Якабсона (IJSLP, 1, 268): ро́хля < ро́ха ’свіння’, ро́хкать ’рохкаць’ (Фасмер, 3, 508). Мацэнаўэр (LF, 17, 199) параўноўвае лексему з славен. ráhelрыхлы’, ’кволы’. Аднак можна сумнявацца наконт адпаведнасці вакалізма ra‑ і *ry. Сной₂ (599) выводзіць яго з дзеепрыметніка *raxlъ < *ra̋sti ’рыць, грэбці, штурхаць’ > славен. rášiti ’тс’, макед. рошка ’рыцца, корпацца, кешкацца’, балг. ро́хав, рохкаврыхлы, мяккі, пяшчотны’, ре́ша ’часаць, прычэсваць’. Гл. таксама Бярнар (Бълг. изсл., 248–249), які выводзіць балг. ро́хла з ро́хав, ро́хлест ’непрычасаны, ускудлачаны’, што звязаны чаргаваннем з ре́хав ’калматы, рыхлы’, апошняе да ря́дък ’рэдкі’. Неславянскае паходжанне прапануе Масковіч (Зб. Талстому, 355), ад яўрэйскага ўласнага імя Rokhl/Rukhl.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моршанкі, моршні ’прымітыўны скураны абутак’ (Малч.). З рус. поршни, поршень ’тс’, ст.-рус. поръшьнь, якія Вахрас (Наим. об., 157, 160) збліжае з рус. порхлыйрыхлы, мяккі’ (гл. таксама Фасмер, 3, 337). М‑ пад уплывам лексемы маршчына, моршчыць. Тое ж і ва ўкр. морщун, сумск. моршень ’прымітыўны абутак з аднаго кавалка скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)