рукадзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рукадзелля, прызначаны для яго. Рукадзельная прамысловасць. // Зроблены, выкананы рукамі, ручным спосабам. Рукадзельныя карункі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самату́жны, -ая, -ае.
1. Які вырабляецца ўручную або мае адносіны да вытворчасці дамашнім, ручным, не фабрычным спосабам; недасканалы, прымітыўны па выкананні.
Саматужныя вырабы.
Саматужная майстэрня.
2. перан. Неарганізаваны, адасоблены; малакваліфікаваны.
Саматужныя прыёмы.
|| наз. самату́жнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
майстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Рабіць, вырабляць што‑н., звычайна ручным спосабам. Дзед Банэдык сядзеў пад кустом і майстраваў граблі. Чарнышэвіч. Будаўнікі канчалі крыць дахі баракаў і майстравалі сталы і драўляныя ложкі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рамяство́, ‑а; мн. рамёствы, ‑аў; н.
Вытворчасць якіх‑н. вырабаў ручным саматужным спосабам з дапамогаю простых прылад. Ганчарнае рамяство. □ Непадалёк ад нас жыла сястра маёй маці з мужам шаўцом — саматужнікам, у якога я стаў вучыцца рамяству. А. Александровіч. // Прафесія, занятак. [Астап:] — Ах ты, кажу, падшыванец!.. Не хочаш вучыцца — дык асвойвай бацькава рамяство, садзіся за машыну і круці баранку. Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́рабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго‑н. якую‑н. рэч; выпусціць. Там з такой красы-пароды.. Лесапільныя заводы Дзіва вырабяць для вас. Глебка.
2. Апрацаваць шкуру дубленнем; выдубіць. Вырабіць авечую шкуру.
3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць. Вырабіць норму.
4. Добра падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі. Вырабіць поле. □ [Тарэнта:] — Як пух мяккая [зямля на панскім полі].. Вырабілі людзі, сваю так не выраблялі. Галавач.
5. Дасканала зрабіць, стварыць што‑н. ручным спосабам; змайстраваць.
6. Выбраць, выкарыстаць усе карысныя выкапні. Вырабіць вугальны разрэз. Вырабіць шахту.
7. Разм. Запэцкаць, сапсаваць што‑н. неахайным абыходжаннем. Вырабіць паліто ў мел. Вырабіць касцюм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыво́д 1, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыводзіць — прывесці (у 1 знач.).
2. Спец. Прымусовая дастаўка каго‑н. (абвінавачанага, сведкі і пад.) у выпадку адмаўлення прыйсці добраахвотна. // Арышт, затрыманне з дастаўкай у органы міліцыі або ў месца папярэдняга зняволення. Хуліган меў некалькі прыводаў.
прыво́д 2, ‑а, М ‑дзе, м.
Прылада для прывядзення ў рух якой‑н. машыны, механізма і пад. Электрычны прывод. Конны прывод. // Частка такой прылады ў выглядзе суцэльнага раменнага паса, які злучае машыну, механізм, станок і пад. з крыніцай энергіі. Дрэвы спілоўвалі і ручным спосабам і піламі з прыводам ад невялічкага маторчыка. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рамяство́ ’вытворчасць вырабаў ручным саматужным спосабам; саматужніцтва’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп.), рамясло́ ’тс’, рэмясло́ ’ручное майстэрства, умельства’ (Ласт., Сл. ПЗБ), рэмесло́ ’рамяство, занятак’ (ТС), раме́сніцтва ’занятак рамяством’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. ремесло́, реме́ство ’тс’, рус. ремесло́, дыял. ремество́, польск. rzemiosło, в.-луж. rjemjesło, н.-луж. ŕemesło ’тс’, чэш. řemeslo, славац. remeslo, ст.-серб. ремезьство, ст.-слав. ремьство. Параўн. таксама ст.-літ. remẽsas ’рамеснік’, remẽstas ’рамяство’, лат. remêsis ’цясляр’, ramtýti ’секчы сякерай’, лат. ram̃stît ’секчы тупой сякерай, пілаваць тупой пілой’, ст.-прус. romestue ’сякера’, англ.-сакс. remian ’напраўляць, аднаўляць’. Фасмер (3, 469) мяркуе пра сувязь са ст.-рус. ремезъ (адзіная фіксацыя XIV ст.), рус. цвяр. ремеза́ ’спраўны, дзелавы чалавек’, што няпэўна. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 237), форма ремесло з’яўляецца з XVI ст. паланізмам ва ўсходнеславянскіх мовах, які ў пачатку XIX ст. канчаткова выцясніў з ужывання ў рускай мове формы на ‑ство (ремьство, ремество).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)