пара́ліч, -у, м.

Хвароба, якая пашкоджвае нервовую сістэму і пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў.

П. ног.

Разбіты паралічам.

|| прым. пара́лічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паце́паць

‘зрабіць некалькі рухаў чым-небудзь (пацепаць плячыма)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паце́паю паце́паем
2-я ас. паце́паеш паце́паеце
3-я ас. паце́пае паце́паюць
Прошлы час
м. паце́паў паце́палі
ж. паце́пала
н. паце́пала
Загадны лад
2-я ас. паце́пай паце́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паце́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паце́пнуць

‘зрабіць некалькі рухаў чым-небудзь (пацепнуць плячыма)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паце́пну паце́пнем
2-я ас. паце́пнеш паце́пнеце
3-я ас. паце́пне паце́пнуць
Прошлы час
м. паце́пнуў паце́пнулі
ж. паце́пнула
н. паце́пнула
Загадны лад
2-я ас. паце́пні паце́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час паце́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

руха́віць

‘прымушаць каго-небудзь рухацца, прыводзіць што-небудзь у рух’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. руха́ўлю руха́вім
2-я ас. руха́віш руха́віце
3-я ас. руха́віць руха́вяць
Прошлы час
м. руха́віў руха́вілі
ж. руха́віла
н. руха́віла
Загадны лад
2-я ас. руха́ў руха́ўце
Дзеепрыслоўе
цяп. час руха́вячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ру́хаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ру́хаю ру́хаем
2-я ас. ру́хаеш ру́хаеце
3-я ас. ру́хае ру́хаюць
Прошлы час
м. ру́хаў ру́халі
ж. ру́хала
н. ру́хала
Загадны лад
2-я ас. ру́хай ру́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ру́хаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каардынава́насць, ‑і, ж.

Узгодненасць, зладжанасць. Каардынаванасць рухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́ранасць, ‑і, ж.

Уласцівасць размеранага. Размеранасць рухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфлекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць рэфлектыўнага. Рэфлектыўнасць рухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Уменне ствараць мастацкія вобразы ў форме фігур; скульптура. // Творы гэтага мастацтва.

2. Мастацтва рытмічных і грацыёзных рухаў чалавечага цела, блізкіх да танцаў. Пластыка рухаў. □ Сапраўдныя танцы — гэта прыгажосць, пластыка рухаў, гэта песня, выказаная палётам прыгожага чалавечага цела. Навуменка.

[Грэч. plastikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медзведзява́тасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць медзведзяватага. Медзведзяватасць рухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)