русоку́дрый русавало́сы, ру́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́тло-ру́сый све́тла-ру́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тёмно-ру́сый цёмна-ру́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руся́вы, -ая, -ае (разм.).

Блізкі да русага, светла-русы, са светла-русымі валасамі.

Русявыя косы.

Р. хлопец.

|| наз. руся́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папяліста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. попельны, з попельным адценнем, напр.: папяліста-блакітны, папяліста-жамчужны, папяліста-каштанавы, папяліста-русы, папяліста-сівы, папяліста-шэры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

русава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку русы. Русаватая дзяўчына. Русаватыя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаціста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з залацістым адценнем, напр.: залаціста-аранжавы, залаціста-белы, залаціста-бліскучы, залаціста-пурпуровы, залаціста-русы, залаціста-рыжы, залаціста-саламяны, залаціста-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руса...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «русы», напрыклад: русабароды, русагаловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бруды ’цёмна-русы’. Гл. бруд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́рсі, ‑яў; адз. няма.

1. Уст., паэт. Грудзі (у чалавека). Юнак той — прапаршчык Дзяжа. У росце мерны, цёмна-русы, Шырокі ў персях і плячах. Колас.

2. Грудзі (у каня). Конь, разгарачаны галопам, захроп, ледзь не па самыя персі прасадзіўшы тонкія ногі ў снег. Паслядовіч. Сцяпан аброццю прыціснуў галаву каня да персяў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)