ру́ля, ‑і, ж.

Тое, што і дула. Кругленькая дзірачка рулі вінтоўкі глядзела .. [Захару] ў грудзі. Пестрак. Цераз плячо ў Лёнькі руляю ўніз вісела старая бацькава стрэльба. Гамолка. — Назад, маладзіца! — прамовіў вартавы, гайдануўшы руляй перад яе тварам. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мачу́начкі, мочу́ночкі ’ежа з сухога хлеба, солі і цыбулі, залітых варам’ (нараўл., Вешт.). Да мачонік (гл.). Аб пераходзе о > у гл. Карскі (1, 117–123). Вештарт (Бел.-рус. ізал., 18) гаворыць аб лексеме гом. мачу́нкірулі’ як аб запазычанні з рус. мовы. Відавочна, калька з балт. крыніцы накшталт мурцоўка ’тс’, якая з’яўляецца роднаснай з літ. mùrti ’мокнуць, рабіцца вязкім’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памер, размер, рост, маштаб, маштабнасць, габарыт / дыяметр рулі, ствала: калібр

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

панастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. і чаго. Наставіць, паставіць вялікую колькасць чаго‑н. [Трактарыст:] — А ці не лішне мы навазілі таго торфу?.. Гэта ж штабялёў панастаўлялі, што на поле не ўз’едзеш... Палтаран. // Набудаваць многа чаго‑н. Тым часам кончыліся цагляныя будынкі, якіх тут панастаўлялі за апошнія гады, і зноў пачаліся драўляныя хаты. Чыгрынаў.

2. Нацэліць куды‑н. усё, многае. Мы ўсе.. панастаўлялі рулі ўверх і стралялі па самалётах. Марціновіч.

3. Зрабіць стаячым усё, многае. Лётчыкі і тэхнікі селі на два прычэпы, затуліліся, панастаўлялі каўняры. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурцоўка ’цура (хлеб з квасам)’ (Касп., Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС; в.-дзвін., полац., Нар. сл.), ’страва з пакрышанага хлеба ў вар’ (КЭС, лаг.), ’яечня з мукою’ (Шат.), ’каша з ячных круп’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’страва з цёртага канаплянага семя, вады, хлеба, солі і алею’ (Бяльк.), бяроз.рулі’ (Вешт.), мурсоўка ’зацірка з мукі, вады і алею’ (Ян.), мурцы́ ’цура (кавалачкі хлеба, вада, соль)’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mùrti ’размакаць’, mirksóti ’мокнуць’: першапачаткова цуру рубілі з чэрствага, сухога хлеба, які размочвалі ў вадзе. Параўн. таксама рус. разан., новасіб. мочёнка, мо́ченка ’цура’. Аналагічна Вештарт (Бел.-рус. ізал., 17–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́жа 1, ‑ы, ж.

1. Месца ў глядзельнай зале, аддзеленае перагародкаю для невялікай колькасці асоб. У ложы паблісквалі маноклі і ордэнскія крыжы генералаў. Мехаў. Увечары .. [Эльга], нібы цень, прашмыгнула ў артыстычную ложу, забілася ў кут, каб не ўбачылі яе з залы. Мікуліч.

2. Уст. Аддзяленне масонскай арганізацыі.

[Фр. loge.]

ло́жа 2, ‑ы, ж.

Драўляная частка ружжа ці аўтамата, да якой прымацаваны ствол. Падняў я стрэльбу. Снег абцёр з рулі і ложы. Сачанка. Гэта быў невялікі, лёгкі і вельмі зручны аўтамат; ложа яго была аздоблена перламутрам, механізм ніколі не даваў асечкі. Шчарбатаў.

ло́жа 3, ‑а, н.

1. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ водны паток; рэчышча. Вось як цяпер, перада мною Устае куточак той прыгожа, Крынічкі вузенькае ложа. Колас.

2. Уст., паэт. Пасцель.

•••

Пракрустава ложа (кніжн.) — мерка, пад якую сілком падганяюць, прыстасоўваюць што‑н. (Ад імя міфічнага грэчаскага разбойніка Пракруста, які клаў захопленыя ім ахвяры на сваё ложа і абсякаў ногі тым, хто быў даўжэй ложа, а тым, хто карацей, выцягваў іх.)

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэльба, ружжо / з вінтавою нарэзкаю: вінтоўка / вінтоўка з пакарочанаю руляю: карабін / вінтоўка з абрэзаным канцом рулі: абрэз / паляўнічая з дзвюма рулямі: двухстволка, дубальтоўка; карабінка / зараджаецца аўтаматычна: самазарадка / з калібрам 7,6 мм: трохлінейка / паляўнічая, зараджаецца шротам: драбавік (разм.) / пістонная: пістаноўка / з прамалінейнаю нарэзкай: штуцэр / адназарадная вінтоўка: бярданка / цяжкая буйнога калібру: мушкет / крамянёвая: фузія (гіст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

наI предлог;

1. с вин. в разн. знач. на (каго, што);

положи́ть на стол палажы́ць на стол;

сесть на ме́сто се́сці на ме́сца;

дви́гаться на восто́к ру́хацца на ўсхо́д;

спеши́ть на рабо́ту спяша́цца на пра́цу;

взять на себя́ поруче́ние узя́ць на сябе́ даручэ́нне;

подпи́ска на заём падпі́ска на пазы́ку;

о́тпуск на ме́сяц адпачы́нак на ме́сяц;

хва́тит на всех хо́піць на ўсіх;

помно́жить на четы́ре памно́жыць на чаты́ры;

раздели́ть на три падзялі́ць на тры;

перевести́ на ру́сский язы́к перакла́сці на ру́скую мо́ву;

сло́во ока́нчивается на гла́сный сло́ва канча́ецца на гало́сны;

взять на не́которое вре́мя узя́ць на некато́ры час;

на э́тот раз на гэ́ты раз;

на сле́дующий день на другі́ дзень;

на страх врага́м на страх во́рагам;

испыта́ние на про́чность выпрабава́нне на трыва́ласць;

разве́дка на нефть разве́дка на на́фту;

глух на одно́ у́хо глухі́ на адно́ ву́ха;

на све́жую го́лову на све́жую галаву́;

ве́рить на́ слово ве́рыць на сло́ва;

на вся́кий слу́чай на ўся́кі вы́падак;

своди́ть на нет зво́дзіць на нішто́; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (для обозначения сходства) на (каго, што), да (каго, чаго);

похо́ж на бра́та падо́бны на бра́та (да бра́та);

хара́ктером он походи́л на отца́ хара́ктарам ён быў падо́бны да ба́цькі (на ба́цьку); б) (для обозначения направленности действия в сторону какого-л. орудия, способа работы) на (што), за (што);

сесть на вёсла се́сці на вёслы (за вёслы); в) (для обозначения будущего времени или вообще определённого момента времени) на (што); а также конструкциями без предлогов;

на друго́й день на другі́ дзень, другі́м днём;

2. с предл. в разн. знач. на (кім, чым);

на у́лице на ву́ліцы;

гарди́ны на о́кнах гардзі́ны на во́кнах;

на вое́нной слу́жбе на вайско́вай слу́жбе;

сиде́ть на заседа́нии сядзе́ць на пасяджэ́нні;

на приёме у врача́ на прыёме ў до́ктара;

на мои́х глаза́х на маі́х вача́х;

на нём лежа́ла вели́кая отве́тственность на ім ляжа́ла вялі́кая адка́знасць;

пальто́ на меху́ паліто́ падбі́та фу́трам;

игра́ть на роя́ле ігра́ць на рая́лі;

говори́ть на ру́сском языке́ гавары́ць на ру́скай мо́ве (па-ру́ску);

стоя́ть на часа́х стая́ць на ва́рце;

дыра́ на дыре́ дзі́рка на дзі́рцы;

на бегу́ на бягу́;

на скаку́ на скаку́;

на де́ле на спра́ве;

на слова́х на сло́вах; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (при глаголах е́хать, переправля́ться и т. п. для обозначения способа передвижения) на (чым); а также без предлогов;

е́хать на парохо́де е́хаць на парахо́дзе (парахо́дам);

прилете́л на самолёте прыляце́ў самалётам (на самалёце); б) (для обозначения времени) на (чым), за (чым); а также без предлогов;

на восьмо́м ме́сяце на во́сьмым ме́сяцы;

на мое́й па́мяти за маёй па́мяццю (на маёй па́мяці);

на э́тих днях гэ́тымі дня́мі; в) (для обозначения непосредственного отношения к кому-л., к какому-л. орудию действия) на (чым), за (чым);

дво́е на вёслах, оди́н на руле́ два на вёслах (за вёсламі), адзі́н на рулі́ (за рулём).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)