паліса́днік, ‑у, м.

Невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам. Пад акном Алесевай хаты, у маленькім палісадніку, летам цвілі ружы і вяргіні. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ражы́на ’кветка ружы’ (Нар. Гом.). Слова ўтворана ад ро́жа ружа’ (гл.) з дапамогай суфікса ‑ын‑а са значэннем адзінкавасці, як гарошына, але́шына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спяко́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і спякотны. Летні дзень быў спякотлівы, душны. Грамовіч. Ялта — гэта спякотлівае сонца, рознакаляровыя ружы і зялёныя кіпарысы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зіна ’куст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус. ро́за, якое праз ням. Rose з лац. rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завы ’ружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паадцвіта́ць, ‑ае; зак.

Адцвісці — пра ўсё, многае. Ліпы паадцвіталі ўжо, але пахучасці свае дасюль не страцілі. Мурашка. Як хутка змянілася ўсё тут! .. Нават паадцвіталі ружы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчы́нін, ‑а.

Разм. Які належыць дзяўчыне. Дзяўчынін твар. Дзяўчыніна фатаграфія. □ Цвілі ружы ў дзяўчыніным сэрцы, чарнелі і вялі іх пялёсткі, і зноў румяніліся і ружавелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліса́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Тое, што і палісаднік. [Умка:] — Я любіла кветкі, і Толя часта прыносіў мне ружы, іх мама яго вырошчвала ў сваім маленькім палісадзе. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газо́н, ‑а, м.

Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, засаджаная кветкамі. Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч.

[Фр. gazon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радо́ста ’ружа войлачная’, ’шыпшына’ (гродз., Кіс.). Няясна. Адзінкавая назва, магчыма, звязана з ст.-рус. радостома ’настойка ружы’, што з с.-грэч. ροδόσταμα < ροδοσ‑ταγμα (параўн. Фасмер, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кве́тнік, ‑а, м.

Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі. Такога кветніка ва ўсёй вёсцы не знойдзеш: і цюльпаны, і півоні, і макі, і ружы, і вяргіні, і астры. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)