беспамылко́вы, -ая, -ае.

Правільны, без памылак.

Беспамылковае рашэнне.

|| наз. беспамылко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матывава́ны, -ая, -ае.

Які мае матывіроўку; абгрунтаваны.

Матываванае рашэнне.

|| наз. матывава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгрунтава́ць сов. обоснова́ть;

а. рашэ́нне — обоснова́ть реше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Рашэнне, вынесенае судом пасля разбору судовай справы.

Абвінаваўчы п.

Апраўдальны п.

П. абскарджанню не падлягае.

2. перан. Увогуле пастанова, рашэнне, меркаванне з ацэнкай чаго-н.

Суровы п. гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́тум, -у, м. (кніжн.).

У дзяржаўным праве: рашэнне, прынятае галасаваннем.

В. давер’я (недавер’я) ураду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспаваро́тны, -ая, -ае.

Канчатковы, які не будзе зменены.

Беспаваротнае рашэнне.

|| наз. беспаваро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здага́длівы, -ая, -ае.

Кемлівы, які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне.

Здагадлівае дзіця.

|| наз. здага́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабду́маны, -ая, -ае.

Зроблены без абдумвання, неразважлівы.

Н. учынак.

Неабдуманае рашэнне.

|| наз. неабду́манасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэтазго́дны, -ая, -ае.

Які адпавядае вызначанай мэце, разумны, карысны.

Мэтазгоднае рашэнне.

|| наз. мэтазго́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знячэ́ўку, прысл. (разм.).

1. Знянацку, неспадзявана, раптоўна.

Рашэнне ўзнікла з.

2. Выпадкова, незнарок.

З. разліў чарніла.