каласніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каласніка. Каласніковая рашотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каміна. Камінная рашотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рашаце́нь ’слупы ў азяродзе’ (Станк., Сл. ПЗБ), рашо́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Гл. рашо́тка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераплёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. пераплесці.

2. Цвёрдая вокладка, у якую, пераплятаючы, устаўляюць кнігу, сшытак і пад.

Скураны п.

3. Рама, рашотка, агароджа з перакрыжаваных перакладзін.

Аконны п.

4. перан. Складанае, цяжкае становішча.

Трапіць у п.

|| прым. пераплётны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэшэці́ць ’прыбіваць жэрдкі да крокваў’ (ТС). Укр. решетити ’дзіравіць; абрашэчваць’. Да рашотка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́жка ’металічная рашотка’, ’краты’ (смал., КЭС). Рус. курск. ре́жка ’лёгкі плот, палісаднік’. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́ты ’металічная рашотка’ (ТСБМ). Ст.-бел. крата ’тс’ праз польск. krata < лац. crata (Булыка, Запазыч., 175; Кюнэ, Poln., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́ты, ‑аў; адз. няма.

Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі. Лынькоў. Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі. Якімовіч. // Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы. Самуйлёнак.

•••

За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).

За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).

[Лац. crates.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́шнік1 ’арэшнік’ (ЛА, 1, Сл. ПЗБ). Ад арэшнік < арэх (гл.).

Рэ́шнік2 ’тонкія планкі, якія набіваюць пры атынкоўцы’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Рус. решетины ’тс’, решка ’краты’. Гл. рашотка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драбі́ны1 ’драбіны, лескі’ (БРС, Касп., Байк. і Некр., Сл. паўн.-зах.), драбіна ’тс’ (Касп., Шат., Сцяшк.). Укр. драби́на. Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. drabina ’тс’ (аб запазычанніз польск. ужо ў Брукнера, 94). Паходжанне польск. слова не вельмі яснае (меркаванні гл. у Брукнера, там жа; Бернекера, 1, 219). У бел. помніках няма (няма, прынамсі, у Булыкі, Запазыч.). Сюды ж і драбі́ны ’воз; рашотка ў возе’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. драби́нарашотка ў возе, яслях’, драбча́стий віз, драбиня́стий віз і да т. п. Можна меркаваць, што гэта другое значэнне таксама ўзята з польск. мовы. Параўн. польск. wóz drabny (ужо ў 1584 г., гл. Брукнер, 94), wóz drabiniasty (там жа). Трубачоў (Эт. сл., 5, 101) зыходзіць з прасл. *drabъ (звязанага, як ён мяркуе, з прасл. *dьrati) і пад гэтай праформай аб’ядноўвае вялікую групу слоў з рознай семантыкай.

Драбі́ны2 ’воз; рашотка ў возе’. Гл. драбіны1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)