параша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Рашыць усё, многае, перарашаць.

2. і без дап. Рашаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассуджа́ць

‘разбіраючы абставіны, факты, устанаўліваць, хто правы, хто вінаваты (рассуджаць паміж кім-небудзь і кім-небудзь); разважаць, рашаць (рассуджаць спрэчку, рассуджаць паводле справядлівасці)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рассуджа́ю рассуджа́ем
2-я ас. рассуджа́еш рассуджа́еце
3-я ас. рассуджа́е рассуджа́юць
Прошлы час
м. рассуджа́ў рассуджа́лі
ж. рассуджа́ла
н. рассуджа́ла
Загадны лад
2-я ас. рассуджа́й рассуджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рассуджа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

юрысды́кцыя, ‑і, ж.

1. Права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

2. Прававая сфера, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа. Падлягаць чыёй‑н. юрысдыкцыі.

[Лац. jurisdictio — судаводства, вядзенне суда.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́шаны ’вырашаны’ (Жд. 3). Да раша́ць (гл.). Мена а > о (пад націскам), як плаці́цьапло́чаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. за каго-што. Выказвацца ў падтрымку каго-чаго-н. (у час выбараў пры вырашэнні пытання і пад.).

Г. за дэлегата.

2. што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.

Г. праект пастановы сходу.

3. Спыняць машыну ўзняццем рукі (разм.).

Г. на шашы.

|| зак. прагаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Араша́ць1 ’абвадняць’. Дзеяслоў утвораны з прэфікса а‑ (о‑) і кораня раш‑ (*рос‑), запазычаны з рускай ці паралельна з рускім орошать. Для знач. параўн. польск. orosić ’пакрыць расой’. Гл. раса.

Араша́ць2, рашаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

реша́ть несов.

1. (задачу, уравнение) раша́ць;

2. (принимать решение) выраша́ць;

3. уст. (заканчивать, доводить до конца) канча́ць;

4. (убивать) прост. забіва́ць, канча́ць; см. реши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́бус, ‑а, м.

Загадка, у якой слова або фраза, якія трэба разгадаць, падаюцца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар. Рашаць рэбусы. // перан. Пра што‑н. загадкавае, незразумелае. Напіша [бабуля], як проса насыпле: ні коскі, ні кропкі, ды яшчэ такім рэбусам, што каб разабрацца ў ім, трэба добра ўсё ведаць наперад. Ракітны.

[Ад лац. rebus — пры дапамозе рэчаў, прадметаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэпетава́ць ’злавацца, сердаваць’ (Ян.), рыпытова́тэ ’крычаць, лямантаваць’ (драг., Нар. лекс.). Укр. репетова́ть ’крычаць з усяе моцы; плакаць’, репетувати ’лямантаваць; лаяцца’, рус. репетитъ ’хутка гаварыць’, репетиться ’выказваць незадаволенасць’, чэш. repetit ’хутка і невыразна гаварыць’ экспрэсіўнае ад reptatiрашаць’ < прасл. *rъptati, дзе rъp‑ — гукапераймальная аснова. (Махэк₂, 512–513; Рэйзак, 536–537). Гл. яшчэ рэптаці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

1. Удзельнічаць у галасаванні; падаваць голас за каго‑, што‑н. (у час выбараў, пры вырашэнні якога‑н. пытання). Галасаваць за праект пастановы.

2. каго-што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання. Галасаваць рэзалюцыю. Галасаваць кожнага кандыдата асобна.

3. Разм. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Галасаваць на дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)