сентымента́льны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на прынцыпах сентыменталізму (у 1 знач.).

С. раман.

2. Залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліць.

С. верш.

С. лад думак.

Сентыментальная сцэна.

|| наз. сентымента́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.

Прывесці ў замілаванне; расчуліць. [Паэта] можа замілаваць бурштынавая кропля мёду на замурзаным твары хлопчыка. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвёрдакаме́нны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі цвёрды. Цвёрдакаменная парода. // перан. Непахісны, стойкі. Цвёрдакаменны характар. // перан. Якога нельга расчуліць, разжаліць (пра сэрца). Цвёрдакаменнае сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звару́шлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны зварухнуць, заварушыць. Зварушлівы ветрык. // перан. Здольны ўсхваляваць, расчуліць або такі, які лёгка ўзбуджаецца, расчульваецца. Зварушлівая натура. Зварушлівы ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байда́н, ‑а, м.

Абл. Пустэча, запушчанае месца; паша. Песня хлопцу сэрца раніць, Ой, расчуліць! Ён жа вырас на байдане Без матулі. А. Александровіч.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разне́жить сов., разг.

1. распе́сціць, мног. параспе́шчваць;

2. (заставить расчувствоваться) расчу́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́нутьII сов. (вызвать глубокие чувства) узру́шыць, узварушы́ць, крану́ць, расчу́ліць; см. тро́гатьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчу́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расчуліць.

2. у знач. прым. Прыемна ўсхваляваны. — Іван Міхайлавіч, любы вы мой... — толькі і змог адказаць расчулены дырэктар, прытуліўшы шчаку да суконнага пінжака брыгадзіра. Б. Стральцоў. Расчуленая Аксіння, якую Надзя ўпершыню назвала не проста цёткай, а Аксінняй Захараўнай, пацалавала яе. Лынькоў. // Які паддаўся жалю, чуллівасці. [Марак], расчулены, выняў маленькі кашалёк, пакапаўся ў ім і нечакана падарыў дарагую манету. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выдзялення слёз. Слёзныя залозы. Слёзны канал.

2. Які мае адносіны да слёз. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў. Гартны. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы заслаў слёзны туман? Кірэенка.

3. Напоўнены слязамі. Апейка перахапіў слёзны позірк дзяўчыны. Мележ.

4. Які імкнецца разжаліць, расчуліць каго‑н., жаласны. Слёзная просьба. □ Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

5. Набыты цяжкай працай; няшчасны. Каролек не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія .. слёзныя капейкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)