раска́чанный

1. разгайда́ны, раскалыха́ны, разгу́шканы;

2. расхіста́ны, раскалыва́ны, расківа́ны;

3. развару́шаны; см. раскача́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́лтанный

1. прич. разбо́ўтаны, размяша́ны;

2. прич. расхіста́ны; расхля́баны; см. разболта́тьI;

3. прил. (недисциплинированный, беспорядочный) бязла́дны, расхля́баны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхля́баны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім аслаблі мацаванні (ад неахайнага доўгага карыстання); расхістаны. А потым высветлілася, што .. [піяніна] расхлябанае, як старыя калёсы, і іграць на ім могуць толькі такія артысты, як мы з Санькам. Сяркоў.

2. перан. Няцвёрды, віхлясты. Расхлябаная паходка. □ Зноў шаша і зноў аднастайны, расхлябаны крок. Навуменка. // Недысцыплінаваны, неарганізаваны. [Метак:] — А, урэшце, дакуль ты будзеш такі ... расхлябаны? Пара брацца за розум. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разви́нченный

1. прич. расшрубава́ны, разві́нчаны, мног. паразві́нчваны, раскру́чаны, мног. параскру́чваны;

2. прил., перен. раскле́ены, расхля́баны, разві́нчаны;

3. прил., перен. (о нервах) разві́нчаны, сапсава́ны;

4. прил., перен. (о походке) расхіста́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)