протопи́тьII сов.

1. (растопить) растапі́ць, мног. парасто́пліваць;

протопи́ть ма́сло растапі́ць ма́сла;

2. (некоторое время) пратапі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

истопи́тьII сов. (нагревая, расплавить) разг. растапі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растопи́тьII сов. (масло, воск и т. п.) растапі́ць, распусці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., чаго.

Растапіць або вытапіць у якой‑н. колькасці. Натапіць воску. Натапіць збан масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растапу́цце ’разводдзе’ (Юрч. Вытв.). Кантамінацыя распу́цце1 (гл.) і растапіць (пра лёд), гл. тапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стапі́ць, стаплю, стопіш, стопіць; зак., што.

1. Змяшаць, злучыць адно з другім, падаграваючы разам. Стапіць сала з воскам.

2. Растапіць усё да канца пры награванні. Стапіць масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падтапі́ць 1, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., каго-што.

Часткова затапіць, заліць вадой. Падтапіла паводка будынкі.

падтапі́ць 2, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што і чаго.

Растапіць дадаткова, яшчэ трохі. Падтапіць сала. Падтапіць масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раста́ять сов.

1. (обратиться в жидкое состояние) раста́ць;

снег раста́ял снег раста́ў;

2. (обратить в жидкое состояние) раста́яць, растапі́ць;

раста́ять лёд раста́яць (растапі́ць) лёд;

3. перен. раста́ць;

совсе́м раста́ять от похва́л зусі́м раста́ць ад пахва́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́спуст ’вясновае бездарожжа’, ро́спусць у выразе на роспусці/ на роспусцях ’ранняю вясной, у час раставання снегу’ (ТС), параўн. яшчэ рус. на дворе распустило, ст.-рус. распуститися ’растаць’ (XVI ст.). Да распусці́цьрастапіць, зрабіць вадкім’. Праславянскі рэгіяналізм, які першапачаткова меў форму *orz‑pustъ/*orz‑pustь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расто́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растапіць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў вадкім стане. Снеданне заўсёды гатовае чакала іх [Кастуся і Ліпу] на прыпечку: суп, аладкі, растопленае масла на патэльні. Гаўрылкін. У лесе пахла растопленай смалой. І ўсё жывое хавалася ў цень. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)