мале́нства, ‑а, н.

Дзіцячы ўзрост; дзяцінства. Шкада было расставацца з роднай школай, дзе ўсе хлопцы былі свае, знаёмыя з маленства. Чарнышэвіч. Маленства кут, бацькоўская старонка Былі відаць з любой далечыні... Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расстрэ́цца растрэ́цца ’расстацца пасля сустрэчы’ (Кос., Стан.), росстрэ́цца ’размінуцца, разысціся’ (ТС), растрэ́цца ’расстацца’ (Пал.), сюды ж расстра́цца ’тс’ (Ян., Юрч. Вытв.) са зменай націскнога пад уплывам расста́цца. Да стрэцца (гл.) з семантычным развіццём, абумоўленым адным са значэнняў прэфікса раз‑/рас‑, параўн. таксама расстрава́цца ’развітвацца’ (чач., ЖНС), растрава́ццарасставацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́вады, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. праводзіць — правесці (у 7 знач.); развітанне з тым, хто ад’язджае, адыходзіць. Провады ў армію. Провады гасцей. □ На провадах былі родзічы тых, хто ад’язджаў, і шмат хто з аднавяскоўцаў. Шахавец. // Разм. Развітальны вечар, бяседа. — Ды, праўду сказаць, я і провады ўчора наладзіў. Але ўсё ж з нагрэтым кутком шкада расставацца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неахво́та, ‑ы, ДМ ‑воце, ж.

1. Адсутнасць ахвоты да чаго‑н. Увесь дзень на рабоце я знаходзіўся пад уражаннем мінулай ночы і раніцы і, калі прыйшоў канец рабочага дня, дадому пайшоў ужо з неахвотай. Ракітны.

2. безас. у знач. вык. Не хочацца, няма жадання (што‑н. рабіць). Быў вечар. Такіх у нас шмат вечароў, Калі расставацца з зарой неахвота. Танк. — Можа хочаш перакусіць чаго ці выпіць шклянку гарбаты? — запытаў Сёмка Рыгора. — Не, неахвота. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм. Уберагчы ад небяспекі, гібелі, знішчэння; захаваць жывым, выратаваць. Яны [браты] ўратавалі Радзіму ад згубы, Сваю ж маладосць Не змаглі ўберагчы. І. Калеснік. Шкада бацьку расставацца з дзецьмі, але што зробіш: у гэтай завірусе таксама іх не ўратаваць. Шчарбатаў. [Кірыла] ішоў разам з людзьмі, стомлены, але задаволены, што зрабілі важную справу — уратавалі хлеб. Гурскі. // Захаваць, зберагчы, пазбавіць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. [Лугавец:] — У засушлівыя гады, перакрыўшы шлюзы, мы ўратуем тарфянікі ад перасушкі... Краўчанка. Кемлівасць, вынаходніцтва — вось што ўратавала Зыгмуся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́стань 1, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расставацца — расстацца; расставанне. Пры ростані не гаварылі, дзе сустрэнуцца, бо ведалі — заўтра абавязкова ўбачацца на гэтым жа самым месцы. Адамчык.

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх. І ростань доўгая здаецца хвіляю. Каму сказаць мне слова, што табе бярог? Барадулін. Толькі ў прыгодніцкіх раманах праз дзесяць год ростані маці не пазнае роднага сына, брат — брата. Шамякін.

ро́стань 2, ‑і, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог. А ўнук яго з вінтоўкаю залёг За вадакачкаю, на ростані дарог. Панчанка.

•••

На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)