разве́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́ецца; зак.
1. Разнесціся ва ўсе бакі ад ветру і пад.
Дым развеяўся.
2. перан. Рассеяцца, знікнуць.
Сумненні развеяліся.
|| незак. разве́йвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рассе́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да рассеяцца.
2. Зал. да рассейваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассява́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да рассеяцца (у 1 знач.).
2. Зал. да рассяваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раста́ць ’перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла’, ’знікнуць, рассеяцца’ (ТСБМ, Сцяц.), роста́ць ’распусціцца; адтаяць’ (ТС). Гл. таяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рассе́янне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. рассеяць (у 2 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. рассеяцца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распы́рскацца, ‑аецца; зак.
1. Распляскацца, рассеяцца пырскамі. Вячэрняе люстра вады Распырскалася пад вяслом. Танк.
2. Пачаць моцна і доўга пырскацца, пырскаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассейваць — рассеяць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. рассейвацца — рассеяцца. // Спец. Роскід пападанняў пры стрэльбе з адной і той жа гарматы (мінамёта) пры аднолькавай устаноўцы прыцэла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла.
Снег растаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адтаяць, перастаць быць падмёрзлым.
Дарога растала.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паступова знікнуць; разысціся, рассеяцца.
Гукі песні расталі ў бязмежнай далечыні.
Туман растаў.
4. перан. Прыйсці ў замілаванне; расчуліцца, памякчэць.
Р. ад пахвалы.
|| незак. растава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й.
|| наз. растава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разбрысці́ся, ‑брыдзецца; ‑брыдзёмся, ‑брыдзяцеся, ‑брыдуцца; пр. разбрыўся, ‑брылася, ‑брылося; зак.
Разысціся з аднаго месца ў розныя бакі, у розных напрамках. Статак разбрыўся па пашы. Гурскі. Дзверы дарожнага аддзела на калідоры насупраць. У ім таксама пуста — работнікі разбрыліся хто куды. Навуменка. // Разм. Разышоўшыся, раз’ехаўшыся, перастаць быць, жыць разам. У сыноў ужо свае дзеці растуць. Толькі мала Ганне ад гэтага ўцехі: сыны разбрыліся па белым свеце... Гроднеў. // перан. Рассеяцца (пра думкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.
Нагрэўшы, прымусіць растапіцца. Растапіць воск. □ Прыгрэе цёплае сонца, растопіць гурбы снегу. Гартны. Дождж растапіў снег, і цяпер на лёдзе стаяла падсінелая спадыспаду вада. Асіпенка. // перан. Прымусіць знікнуць, рассеяцца (пра што‑н. непрыемнае). [Маша] ўсміхнулася, але ўсмешка не растапіла халоднага неразумення і не зварухнула застылыя рысы твару. Шамякін. Крыўду на лёс і на жыццё .. [бацька] панёс ад нас назаўсёды, крыўду, якую мы, яго дзеці, павінны былі растапіць сваімі клопатамі і ўвагай. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)