расця́па, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -цяп (разм., неадабр.).
Някемлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыспе́рсны, ‑ая, ‑ае.
Раздроблены, рассеяны.
•••
Дысперсная сістэма гл. сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́янасць ж., в разн. знач. рассе́янность; см. рассе́яны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыфу́зны, ‑ая, ‑ае.
Атрыманы шляхам дыфузіі; змешаны. Дыфузнае рэчыва. // перан. Рассеяны, расплыўчаты. Дыфузная туманнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўва́жлівы, -ая, -ае.
1. Рассеяны, без дастатковай увагі.
Н. слухач.
2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.
Н. да сям’і.
3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.
Няўважлівыя прычыны.
|| наз. няўва́жлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разя́ва, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. груб. Рассеяны, няўважлівы чалавек. Ніна высунулася з будкі і закрычала: — Гэй, ты! Доўга варон будзеш лавіць? Разява! Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безгало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы.
2. перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы, Таго не выратуе ад бяды І мудрае, ад сэрца слова. Валасевіч. // Няўважлівы, рассеяны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расця́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ам (‑аю), ж.
Някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек. [Наталля:] Вы расцяпа. За харошае змагацца трэба. Крапіва. — А вы, Антось, калі не злодзей, дык вялікі расцяпа. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раске́па ’расцяпа, някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек’ (карэл., З нар. сл.; дзярж., Нар. сл.; Сл. рэг. лекс.). Непалаталізаваны варыянт да расцяпа, які, паводле Векслера (Гіст., 92), рэалізаваўся на поўдні Беларусі на месцы спалучэння sk у skʼ у пачатку і сярэдзіне слова. Пра сувязь з кеп ’дурань; блазан’ (гл.) спецыяльна Слаўскі, 2, 151. Сюды ж і раске́па ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (Лексика Пол.), раске́паць ’зразумець, здагадацца’ (Жд. 2), магчыма, пад уплывам кепова́ць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няўва́жлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якому не ўласціва неабходная ўвага; рассеяны. Няўважлівы вучань. □ Як і заўсёды, першай размову пачынае Тася. Але сёння яна на дзіва разгубленая і няўважлівая да заняткаў. Гарбук. // Які робіцца без увагі. Няўважлівае чытанне.
2. Які не выказвае ўвагі да каго‑, чаго‑н.; няветлівы. [Мікола] папракаў сябе, што быў такі няўважлівы да жонкі. Новікаў. — Тут госці, а ты за газету ўхапіўся. Нясі настойку. — І то праўда. Ах, няўважлівы. Ткачоў.
3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі. Няўважлівыя прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)