расписа́ть сов.

1. в разн. знач. распіса́ць, мног. параспі́сваць;

2. прям., перен. размалява́ць, мног. паразмалёўваць; (перен. — ещё) распіса́ць; см. распи́сывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распі́сваць несов., в разн. знач. распи́сывать; см. распіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. распісваць — распісаць і распісвацца — распісацца (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Распісаць (у 4 знач.), размаляваны рознымі фарбамі. Расфарбаваць цацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́спіс, -у, м.

1. гл. распісаць.

2. мн. -ы, -аў. Мастацкае ўпрыгожанне каляровымі фарбамі сцен, столі, прадметаў побыту і пад.

Фрэскавыя роспісы.

3. мн. -ы, -аў. Тое, што і подпіс.

Уласнаручны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расфарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Распісаць (у 4 знач.), размаляваць рознымі фарбамі.

|| незак. расфарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расфарбо́ўванне, -я, н. і расфарбо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. расфарбо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распі́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распісаць.

2. у знач. прым. Аздоблены малюнкамі, узорамі. Пад распісанай і аздобленай цяжкай люстрай столлю — сіняватае воблачка цыгарнага дыму. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

1. Нанесці рысункі, узоры (звычайна алоўкам, пяром) на што-н.; распісаць.

2. перан. Прадставіць у якім-н. выглядзе; размаляваць (разм.).

Р. гультая ў газеце.

|| незак. разрысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разрысо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і разрысо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Нанесці рысункі, узоры (звычайна алоўкам, пяром) на што‑н., распісаць. Разрысаваць плафон залы.

2. перан. Разм. Прадставіць у якім‑н. выглядзе; размаляваць. Разрысаваць гультая ў газеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распі́ска, ‑і, ДМ распісцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. распісваць — распісаць (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. ‑сак. Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чаго‑н. Забралі [фуражыры] і ў нас каня, з ходу: — Часова, баця, на пару дзён. Мы прывядзём яго назад. Вось табе наша гарантыя — распіска. Дубоўка.

•••

Аддаць пад распіску гл. аддаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)