распіса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распішу́ распі́шам
2-я ас. распі́шаш распі́шаце
3-я ас. распі́ша распі́шуць
Прошлы час
м. распіса́ў распіса́лі
ж. распіса́ла
н. распіса́ла
Загадны лад
2-я ас. распішы́ распішы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час распіса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак.

1. што. Перапісаць асобна часткі чаго-н.

Р. тэкст на карткі.

2. каго-што. Размеркаваць каго-, што-н. паміж кім-, чым-н., зрабіўшы адпаведны запіс.

Р. дні прыёму.

3. каго (што). Зарэгістраваць чый-н. шлюб.

У загсе маладых распісалі.

4. што. Размаляваць фарбамі, узорамі, пакрыць роспісам (у 2 знач.).

Р. столь.

5. перан., каго-што. Расказаць, апісаць каго-, што-н. занадта падрабязна, у дэталях (разм.).

Мне яго распісалі як добрага працаўніка.

|| незак. распі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распі́сванне, -я, н., распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, ж. (да 1 і 3 знач.) і ро́спіс, -у, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распіса́ць сов., в разн. знач. расписа́ть;

р. сло́вы на ка́рткі — расписа́ть слова́ на ка́рточки;

р. гадзі́ны прыёму — расписа́ть часы́ прыёма;

маро́з ~са́ў шы́бы ўзо́рамі — моро́з расписа́л стёкла узо́рами;

р. здарэ́нне — расписа́ть собы́тие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Перапісаць асобна часткі чаго‑н. Распісаць тэкст на картачкі. Распісаць ролі.

2. Размеркаваць каго‑, што‑н. паміж кім‑, чым‑н., зрабіўшы аб гэтым адпаведны запіс. Распісаць рацыён. Распісаць маршрут па ўчастках.

3. Разм. Зарэгістраваць чый‑н. шлюб. Старшыня сельсавета распісаў маладых.

4. Размаляваць фарбамі, узорамі, накрыць роспісам (у 2 знач.). Распісаць столь. Распісаць вазу. / у перан. ужыв. За гулам людзей не чуваць ні свісту ветру на вуліцы, ні таго марозу, які паспеў распісаць на розныя ўзоры шыбы вокнаў. Сергіевіч. Дарожны вецер і гарачае жнівеньскае сонца яшчэ больш распісалі загарам .. [Сцёпкаў] і без таго загарэлы твар. Колас. // перан. Разм. Збіць, пакінуўшы на целе рубцы, сінякі. Мікіта расказваў, як белапалякі распісалі бізунамі яго старую спіну. Каваль.

5. перан. Разм. Расказаць, апісаць што‑н. занадта падрабязна, у дэталях. Рэдактар.. распісаў добры пачын дабрадзееўцаў на цэлую паласу сваёй газеты. Шамякін. Яго, лепшага брыгадзіра, знялі з пасады, зняславілі на ўвесь калгас ды яшчэ ў раённай газеце распісалі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распіса́ць

1. (запісаць у розныя месцы) ufschreiben* vt, usschreiben* vt;

2. (размаляваць) usmalen vt, bemlen vt;

3. разм. (расказаць) ingehend beschriben*, usmalen vt;

4. (размеркаваць) ufteilen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

параспі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Распісаць усё, многае.

П. помнікі пісьменнасці на карткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Распісаць (распісваць), апрацаваць (апрацоўваць) пад мармур.

|| наз. мармура́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. гл. распісаць, распісацца.

2. Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распі́саны в разн. знач. распи́санный; см. распіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)