распрацо́ўваць несов., в разн. знач. разраба́тывать; см. распрацава́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распрацаваць.
2. Зал. да распрацоўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімфанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Перакласці (перакладаць) для сімфанічнага аркестра; распрацаваць (распрацоўваць) у стылі сімфанічных твораў. Сімфанізаваць фартэпіянны твор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прывы́драцца, прыву́драцца ’прыблытацца, прывалачыся’ (ТС). Да вы́драцца (< вы́драць, гл. драць) са зменай семантыкі, абумоўленай экспрэсіўнасцю ўжывання; параўн. ву́драцца ’насціся, нечакана з’явіцца’, ву́драць ’адшукаць, дастаць’, першасным значэннем якога з’яўляецца ’нанава распрацаваць поле’ (ТС), г. зн. ’навіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.
1. каго-што. Рабіць годным, гатовым (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго-н., для работы).
Р. глебу пад пасевы.
Р. хворага да аперацыі.
Р. кадры.
2. што. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.
Р. матэрыялы для даклада.
Р. дыпломную работу.
3. што. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.
Р. удар па праціўніку.
4. што. Варыць ежу, гатаваць.
Р. вячэру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спраектава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Распрацаваць, скласці праект чаго‑н. Аснова павольна плыла наперад, абрастаючы новымі часткамі і паступова набываючы выгляд той машыны, якую спраектавалі канструктары. Хадкевіч.
спраектава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. У матэматыцы — вычарціць праекцыю, перадаць на плоскасці якую‑н. фігуру, прадмет.
2. Спец. Перадаць на экран павялічаны вобраз, праекцыю чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго‑н. Дзяржбуду .. прапанавана распрацаваць .. новыя тыпавыя праекты будынкаў бібліятэк для розных раёнаў краіны. «Звязда».
2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны. Тыпавы кароўнік. □ Неўзабаве Мікола падышоў да гасцініцы. Гэта быў тыпавы трохпавярховы будынак, які можна сустрэць у любым больш-менш буйным раённым горадзе. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́працаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Зрабіць пэўную колькасць работы; вырабіць. Выпрацаваць мінімум працадзён. Выпрацаваць норму. // Развіць, выхаваць пэўныя рысы, якасці. Выпрацаваць навыкі, характар.
2. перан. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад.; распрацаваць. Выпрацаваць праект рэзалюцыі. Выпрацаваць агульнанацыянальныя літаратурныя нормы. □ [Нявіднаму] трэба было звязацца з партызанамі дзеда Талаша і выпрацаваць план сумеснага дзеяння. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць. // Спец. Сукупнасць горных работ па здабычы карысных выкапняў. Распрацоўка жалезных руд. // Спец. Спосаб здабычы выкапняў. Адкрытая распрацоўка.
2. звычайна мн. (распрацо́ўкі, ‑цовак). Месца, дзе распрацоўваюцца якія‑н. карысныя выкапні. Тарфяныя распрацоўкі.
3. Р мн. ‑цовак. Разм. Праца, часцей навукова-папулярная, у якой распрацоўваецца якое‑н. пытанне. Метадычная распрацоўка для настаўнікаў па «Новай зямлі» Я. Коласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадні́ць, ‑гадню, ‑годніш, ‑годніць; зак., што.
1. Прывесці ў пэўную адпаведнасць з чым‑н. Узгадніць дзеянні авіяцыі з дзеяннямі пяхоты. Узгадніць гадавы план з планамі пяцігодкі. □ Так, другі гарком камсамола створаны. Ён стаў фактам. Але мяне не пакідала думка: як узгадніць работу гэтага паўднёвага гаркома з тым паўночным, які дзейнічае ўжо не адзін месяц. Дзенісевіч.
2. Выпрацаваць адзіную думку, погляд і пад. наконт чаго‑н., атрымаць згоду, дазвол на што‑н. У палкоўніка ўжо даспяваў план, які ён павінен быў распрацаваць і ўзгадніць з генералам. Паслядовіч. Таццяна Пятроўна адказала, што такая, думка ёй спадабалася, але што трэба абавязкова ўзгадніць яе. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)