вы́гладзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім.

В. дарогу.

2. што. Адпрасаваць, расправіць складкі.

В. кашулю прасам.

3. каго (што). Адкарміць, зрабіць сытым (разм.).

В. кабанчыка.

|| незак. выгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гладзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім. Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.

2. Расправіць складкі, адпрасавацца. Плацце добра выгладзілася.

3. Разм. Стаць сытым, гладкім, раздабрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Зрабіць гладкім, роўным, расправіўшы складкі, няроўнасці. Марыя разгладзіла рукамі плацце на бёдрах. Пестрак. // Расправіць, зняць (складку, няроўнасць). Міканор разгладзіў складкі шыняля пад папругай. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растапы́рыць ’няўклюда расставіць, развесці, рассунуць у бакі’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ростопу́рыць ’расставіць, разявіць, распусціць’ (ТС). Параўн. рус. дыял. растопы́рить ’тс’. Апошняе ўтворана з экспрэсіўным ‑то‑ ад распырить (гл. пырыць), што, паводле Фасмера (3, 446) азначае ’расправіць, распушыць пер’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распя́ць ’расправіўшы, туга нацягнуць’, ’расцягнуць, расправіць (напрыклад, шацёр)’ (ТСБМ, Растарг., Бяльк.), роспʼя́ць ’тс’ (ТС); сюды ж распя́ць ’прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі’, распя́цце ’раскрыжаванне’ (ТСБМ), запазычаныя са стараславянскага распѧтиѥ ’тс’ і ’крыж’, гл. Сэндзік, Зб. Русэку, 174. Да пяць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́гладзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць паверхню чаго‑н. роўнай, гладкай. Выгладзіць дарогу.

2. Адпрасаваць, расправіць складкі. Выгладзіць кашулю прасам.

3. Разм. Адкарміць, зрабіць сытым. [Кустрэй:] — Бач ты, як выгладзіў.. [быка] на чужой ярыне! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Расправіць, разраўняць, прыгладзіць грэбенем (валасы). Павел пашыўся, расчасаў свае густыя чорныя валасы. Гроднеў. Васіль Бусыга расчасаў акуратна чорную бараду. Колас.

расчаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Сякерай высечы, расшырыць адтуліну (у дрэве).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распраста́ць ’зрабіць простым, роўным; разагнуць; выцягнуць’ (Нас.; ашм., Стан.; ТСБМ), распраста́ць, ріспря́стыць ’распутаць, зняць путы з коней, разпрэгчы каня’, рыспрыста́ць ’распасцерці, распластаць’ (Бяльк.), роспро́статы ’вызваліць ад чаго-небудзь, разлучыць, пазбавіць чаго-небудзь’ (Лексика Пол.), роспро́статыся ’вызваліцца ад чаго-небудзь’, ’разлучыцца з кім-небудзь’ (Сл. Брэс.), ’вызваліць ад путаў’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. роспро́стати ’выраўняць, расправіць’, рус. дыял. распроста́ть ’апустошыць’, і асабліва славен. pròst ’вызвалены, вольны’. Гл. просты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зрабіць простым, роўным; разагнуць. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт; .. [Люба] распрастала яго рукамі і ўбачыла гатовае, заадрасаванае пісьмо. Чорны. // Напружыўшы мышцы, выпрастаць, расправіць. Дзянісаў устаў і паволі распрастаў плечы. Гамолка. Цяпер ніякая сіла не здольна была распрастаць .. [пальцы]. Новікаў. // Разгарнуць (лісты, кветкі і пад.). Дубкі дазволу не пытаюць: Іх не дарэмна корміць глеба, — Ледзь-ледзь галінкі распрастаюць — Упарта цягнуцца да неба. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Зрабіць роўным, згладзіўшы складкі, згібы, няроўнасці. [Штаны] моршчацца гармонікамі, і ніякай сілай іх не разраўняеш. Адцягне Пецька рукамі штаніну ўніз — роўна, толькі за другую возьмецца, а першая — пстрык! — і зноў гармонікам. Сяркоў. У Глыбаве разраўнялі палетак вакол клуба, абнеслі прыгожым парканам. Кірэйчык. // Зняць, расправіць (складкі, няроўнасці і пад.). Разраўняць зморшчкі на спадніцы. // Зрабіць раўнамерным, аднолькавым слой чаго‑н. Верка перакінула салому цераз перагародку, перагнулася, каб яе там разраўняць. Гаўрылкін. Трэба было разраўняць грунт, утрамбаваць, падвесці пад ровень. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)