пазаплыва́ць², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), чым і без дап. Заплысці, пакрыцца або напоўніцца чым-н. — пра ўсё, многае.

Шчыліны пазаплывалі смалой.

2. Распаўнець — пра ўсіх, многіх (разм.).

Твары пазаплывалі тлушчам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’е́сціся, раз’емся, раз’ясіся, раз’есца; раз’ядзімся, раз’ясцеся; пр. раз’еўся, ‑елася; заг. раз’ешся; зак.

Разм. Распаўнець ад залішняй, сытай ежы. — Ого, брат! Раз’еўся на панскіх харчах. Ты глянь, маці, як яго прэ ў рост. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разрэ́піццараспаўнець, патаўсцець’ (Сцяшк. Сл.). Ад рэ́па, праз параўнанне стаць тоўстым, як рэ́па. Не выключана сувязь з рэпацца ’трэскацца, лопацца’ (гл.) з развіццём значэння ’стаць тоўстым, аж лопацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздрахце́ць ’растаўсцець’ (Сцяшк.), раздрахце́ццараспаўнець, растлусцець’ (Юрч. СНЛ). Ад незафіксаванага *драхцець, якое да прасл. *drъgъtěti (гл. ЭССЯ, 5, 138), параўн. укр. дригти́ти ’ператварацца ў жэлепадобнае рэчыва, дрыжаць як студзень’. Гл. дрыгацець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Стаць добрым, шчодрым, лагодным; раздобрыцца. — [Цёця Каця] раздабрэла і паабяцала рубцы на штанах правільна навесці. Даніленка.

2. Распаўнець, растаўсцець. І сама [Каця] раздабрэла на вясковых харчах, і дзеці паправіліся. Сачанка. За гэтыя месяцы .. [Цопа] раздабрэў, старэнькі халат .. аж трашчаў на ім. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздруе́ць ’растаць, раскіснуць’ (у адлігу), ’распаўнець’ (Юрч. СНЛ), раздруі́ць ’выклікаць дрыганне’ (Юрч. СНЛ), раздруі́цца ’размокнуць, раскіснуць ад вады’ (Юрч. СНЛ), друя ’распаўнелая асоба’ (Юрч. СНЛ). Паходжанне зыходнай формы (*друі́ць, *друя́ць?) няяснае, магчыма, да прасл. *drulʼati (ЭССЯ, 5, 132), параўн. серб.-харв. друљати ’хістаць; камячыць, мяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбы́цца, ‑будуся, ‑будзешся, ‑будзецца; зак.

Разм. Распаўнець, растаўсцець, раздацца. Зайцаў ні разу не бачыў яго, але чуў ад іншых, што хлапец той не можа нават засмяяцца, бо гэтак атлусцелі і разбыліся ад раскошы яго шчокі. Кулакоўскі. А тут у нас прыязджаў Марыльчын інжынер — разбыўся, тоўсты, як кадаўб. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплы́сціся і расплы́цца, -плыву́ся, -плыве́шся, -плыве́цца; -плывёмся, -плывяце́ся, -плыву́цца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паплысці ў розныя бакі.

Гусі расплыліся па возеры.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся пад уздзеяннем вільгаці, вады.

Літары расплыліся, нічога нельга разабраць.

3. перан. Страціць выразнасць ліній, абрысаў.

У цемрадзі расплыліся абрысы гор.

4. перан. Распаўнець, страціць стройнасць фігуры (разм.).

Р. на старасці гадоў.

5. З’явіцца на твары (пра ўсмешку).

На твары расплылася лагодная ўсмешка.

|| незак. расплыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разбуце́ць ’растаўсцець’ (Нас.), разбуці́ць ’распухнуць’ (Бяльк.), разбуцяне́ць ’празмерна распаўнець, разбухнуць’ (Юрч. СНЛ), разбу́ціваць ’разбухаць’ (Юрч. СНЛ), параўн. рус. дыял. разботе́ть, разбуте́ть, разбыте́ть ’разбухнуць ад вільгаці’, ’наліцца сокам (пра расліны)’, ’растаўсцець’, серб.-харв. razbotjeti ’растаўсцець’. Розныя асновы (*bаt‑, *but‑, *bъt‑) прадстаўлены ў рус. дыял. буте́ть ’таўсцець, тлусцець’, ботви́ла ’таўстун, таўстуха’, боте́ть ’таўсцець’, славен. naboteti ’таўсцець, тлусцець’. Гукапераймальны рэгістр выступае ў разбуце́цца ’разгудзецца, расшумецца’ (ТС), параўн. славен. razbọ́tati ’раскрычацца’, гл. спецыяльна Саднік-Айцэтмюлер, 2, 70–73. Гл. таксама батва́. Параўн. разбутаны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазаплыва́ць 1, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заплысці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаплываць далёка ў мора. □ Рыба не вельмі бралася. Відаць, яна пазаплывала ў ціну, каб перадрамаць у зацішку нядоўгую ноч. Сіняўскі.

пазаплыва́ць 2, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); чым і без дап. Заплысці, пакрыцца або напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Дзе-нідзе кідаюцца ў вочы пакалечаныя асколкамі камлі. Раны пазаплывалі смалою і гояцца... Сачанка.

2. Разм. Распаўнець — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)