раскалённый распа́лены; гара́чы;

раскалённое желе́зо распа́ленае (гара́чае) жале́за;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кава́цца, куецца; незак.

1. Паддавацца каванню, коўцы. Распалены метал добра куецца.

2. Зал. да каваць.

•••

Не куецца, а плешчацца — не ідзе на лад, атрымліваецца не так, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́сак1 ’гарачы, распалены попел з вугольчыкамі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Пал., Касп., Шат., Бір. Дзярж., Сцяшк., Стан.; шальч., лях., ст.-дар., Сл. ПЗБ), прыск ’тс’ (Гарэц.; маладз., Янк. 1), пруск, прі́сок ’тс’ (Маш.), пры́сак ’тс’ (Клім.; пін., Сл. ПЗБ; ТС), прысак ’гарачы, распалены (на агні) пясок’ (Др.-Падб.), пры́сак ’попел’: сей жыта ў прысак, авёс у гразь, то будзеш князь (Янк. БП), ’прах, зямля’: скорей мне прыском вочы засыплюць, покуль я гета забуду (Нас.), прысо́к ’месца на прыпечку, куды змятаецца жар’; ’гарачы, распалены попел з вугольчыкамі’; ’попел’; ’прах, пыл’ (Ласт.), прыс́ык ’гарачы попел’; ’перапалены пясок’ (Бяльк.), з іншым суфіксальным афармленнем пры́сіць, пры́снік ’попел’, пры́сець ’попел; пыл’, пры́сінка ’пылінка’ (Ласт.), таксама ўсечанае прыс ’прысак, гарачы попел’ (ТС, ПСл). Рус. смал., бранск. при́сак, пры́сок ’гарачы попел’, бранск. при́сык ’тс’, прыск ’дробныя вугольчыкі, ад якіх яшчэ ідзе жар’; укр. при́сок ’гарачы попел з агнём’, польск. prysk ’гарачы попел; распалены на (сонцы) пясок’, палаб. prüstʼau ’попел, жар’. Нульсуфіксальны дэрыват ад *pryskati, гл. пры́скаць (Брукнер, 440; Трубачоў, Этимология–1968, 62). У формах тыпу пры́сак, пры́сок і да т. п. устаўная галосная на месцы збегу зычных або ўплыў суфіксальных дэрыватаў на ‑ак, ‑ок і г. д. Паўночнаславянская семантычная інавацыя. Гл. яшчэ прыск.

Пры́сак2 ’пясчаны ўзгорак’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга. Семантычны пераход: ’(распалены) пясок’ → ’пясок’ → ’пясчаны ўзгорак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́сак, ‑ску, м.

Гарачы, распалены попел. Восеньская радасць маленства — дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. [Чайнікі] хутка весела заляпалі крышкамі, гасячы пад сабою шыпучы прысак і жар. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калья́н, ‑а, м.

У некаторых народаў Усходу і Афрыкі — курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду. Энрыка прыносіў і клаў на стол па загаду «свайго шэфа» папкі фатаграфічных здымкаў і распалены кальян, вывезены італьянцам калісьці з Афрыкі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возбуждённый (вызванный) вы́кліканы; узбу́джаны, абу́джаны; (предложенный на обсуждение) узня́ты, узбу́джаны; (начатый) распача́ты; заве́дзены; (настроенный) настро́ены, узбу́джаны; (взволнованный) усхвалява́ны, узру́шаны; (распалённый) распа́лены; см. возбуди́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валасо́к, ‑ска, м.

1. Памянш. да волас (у 1 знач.); маленькі, кароткі волас.

2. Ніткападобныя варсінкі на скурцы раслін. Каранёвыя валаскі.

3. Тонкая металічная ніць, дроцік у якім‑н. прыборы, механізме. Валаскі [лямпачак] былі распалены як след, да жоўтага колеру, але апарат чамусьці маўчаў. Краўчанка.

•••

Вісець (ліпець) на валаску (на павуцінцы) гл. вісець.

На валасок (валаску) ад смерці — вельмі блізка ад смерці. Не раз выпадала быць на валаску ад смерці. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няту́біц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск. toieść ’Nincetoxicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касцёр, ‑стра, м.

1. Агонь, распалены з кучы галля, дроў або ламачча; вогнішча. Раскласці касцёр. Партызанскія кастры. □ Нацягалі сухіх шыпулек, ламачча, і скора ўспыхнуў вялізны касцёр. Чарнышэвіч. Садзяцца хлопцы ў шчыльны круг Каля рыбацкага кастра. Смагаровіч.

2. Складзеныя ў пэўным парадку дровы або іншы лясны матэрыял. Дровы складзены ў касцёр, Косцік вешае пілу ў падпаветцы на цвік. Васілевіч. // Абл. Стос, горка. Паміж двух лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак. Колас.

3. Мацаванне са стоек, складзеных гарызантальна адна на адну ў выглядзе трохвугольных або квадратных калон, якія падпіраюць столь горнай распрацоўкі.

•••

Піянерскі касцёр — урачысты сход піянераў каля кастра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жар ’гарачае вуголле’, ’страснасць, заўзятасць’, разм. ’спёка’, ’гарачка’ (ТСБМ). Рус., укр. жар, польск. żar ’тс’, памор. žωr ’гарачае вуголле’, чэш. žár, славен. žâr ’гарачае вуголле’, ’полымя’, ’зарыва’, славац. žiar ’напал’, ’ззянне’, в.-луж. žar ’гарачае вуголле’, ’спёка’, ’заўзятасць’, балг., макед. жар, серб.-харв. жа̑р ’тс’. Ст.-рус. (XII ст.) жаръ ’вуголле, полымя’. Параўн. ст.-сл. жеравъраспалены’, ц.-слав. пожаръ ’пажар’ (Міклашыч, Lex. paleosl.). Прасл. *žarъ ’гарачае (тлеючае) вуголле, спёка (ад яго)’, адкуль развіліся іншыя пераносныя значэнні. Значэнне ’гарачка’ магло ўзнікнуць і ў сувязі з уяўленнямі аб чырвоным колеры (параўн. жара, жары). Прасл. *žarъ < *gērъ, што звязана з гарэць (гл.), мае паходжанне з і.-е. кораня *g​her‑ ’горача’; ст.-інд. gharma ’гарачае вуголле, спёка’, ст.-грэч. θερμός, лац. formus ’цёплы’ і інш. Гл. Фасмер, 2, 35; Скок, 1, 592–593; Траўтман, 79; Покарны, 1, 495 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)