раскру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскруціцца.
2. Зал. да раскручваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассука́цца, ‑аецца і ‑сучацца; зак.
Развіцца, раскруціцца (пра што‑н. суканае, ссуканае). Дратва рассукалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбры́згацца ’раскруціцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Ад бры́згаць ’пырскаць’. Гл. брызгачэ ’кутасы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разві́цца, развіва́цца ’раскруціцца, расплесціся, распусціцца’, ’дасягнуць пэўнай стадыі развіцця’, ’прыняць шырокі размах’, ’знаходзіцца ў працэсе росту’ (ТСБМ), ’натрудзіць’ (лаг., паст., ігн., Сл. ПЗБ), ’узнікнуць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’пасталець’ (навагр., Сл. ПЗБ), укр. розви́тися ’развіцца, дасягнуць пэўнай ступені росту’, ’распусціцца’, рус. разви́ться ’раскруціцца’, ’стаць больш моцным’, ’пасталець разумова, духоўна’, дыял. ’віцца, расці (пра расліны)’, ’пачаць балець ад моцнага фізічнага напружання’, польск. rozwijać się ’пра расліны: выпускаць лісты, кветкі’, балг. разви́я се ’развіцца, раскруціцца’, ’развіцца (пра расліны). Ад раз- і віць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскаці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ціцца; зак.
1. Пакаціцца ў розныя бакі.
Мячы раскаціліся па падлозе.
2. Пакаціўшыся, разгарнуцца, раскруціцца.
Дыван раскаціўся на ўсю хату.
3. Прагучаць моцна, раскаціста.
Рэха раскацілася ў гарах.
|| незак. раско́чвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
размата́цца, ‑аецца; зак.
Развіцца, раскруціцца (пра што‑н. наматанае, зматанае). Супоня з вяровачкі, што ўся ўжо на вузлах, лопнула зноў, разматалася і павісла. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разверте́ться раскруці́цца;
винт разверте́лся шру́ба раскруці́лася;
колесо́ разверте́лось ко́ла раскруці́лася.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
развинти́ться
1. расшрубава́цца, развінці́цца, мног. паразві́нчвацца, раскруці́цца, мног. параскру́чвацца;
2. перен., разг. раскле́іцца, расхля́бацца, развінці́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскаці́цца, ‑коціцца; зак.
1. Пакаціцца ў розныя бакі. У старой Жыгуліхі якраз на той час у печы дровы раскаціліся. Крапіва. Белыя пацеркі .. раскаціліся ў розныя бакі па падлозе. Броўка.
2. Пакаціўшыся, разгарнуцца, раскруціцца. Сувой палатна раскаціўся праз усю хату. Сачанка.
3. Прагучаць моцна і раскаціста. На ўсходзе за лесам раскацілася .. кулямётная чарга. Быкаў. А кіне [хлопец] свой запарожскі жарт — хваляй раскоціцца рогат турыстаў. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разви́тьсяI сов.
1. (раскрутиться) разві́цца, мног. паразвіва́цца, раскруці́цца, мног. параскру́чвацца;
2. (расплестись) распле́сціся, мног. парасплята́цца, разві́цца, мног. паразвіва́цца;
коса́ развила́сь каса́ распляла́ся (развіла́ся).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)