палеалі́т, -у, Мі́це, м.

Ранні перыяд каменнага веку (да 10—11 тысячагоддзяў да н.э.).

|| прым. палеаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ранне... (а таксама рання...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «ранні» (у 2 знач.), напр.: раннестаражытны, раннефеадальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Радне́й ’раней’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ра́дніранні’ (навагр., Сл. ПЗБ). Да ране́й, ра́нні з дысімілятыўным д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ныйранні’ (Бяльк.), ра́ні (Сл. ПЗБ). Гл. ра́на2; відаць, адназоўнікавы прыметнік ад ра́на ’раніца’, рань ’вельмі ранні час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пітэка́нтрап, ‑а, м.

Найбольш ранні выкапнёвы прадстаўнік групы старажытных людзей, які захаваў у сабе многа рыс малпы.

[Грэч. píthēcos — малпа і ántrōpos — чалавек.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рань, ‑і, ж.

Вельмі ранні час. — Ты чаго гэта, хлопча, падняўся ў такую рань? — стрэў .. [Міхася] дзед Антось. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

світа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Час перад усходам сонца; самы пачатак раніцы.

Выгнаць карову ў поле на світанні.

2. перан. Ранні перыяд, пачатак чаго-н.

С. майго юнацтва.

|| прым. світа́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ранне... (а таксама рання...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «ранні» (у 2 знач.), напрыклад: раннестаражытны, раннефеадальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́ля, ‑і, ж.

Абл. Тоўстая дошка; дылёўка. Праз вузкія шчыліны паміж дыль, з якіх былі складзены сцены .., свяціў ранні прамень сонца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збудзі́ць, збуджу, збудзіш, збудзіць; зак., каго-што.

Разм. Разбудзіць, абудзіць. [Мужчыны] збудзілі Алесю стукам у акно. Пестрак. Ранні золак збудзілі цягнікоў гудкі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)