Ро́зрух, ру͡озрухразруха, поўнае расстройства, развал у гаспадарцы’ (ТСБМ), ’разгром, беспарадак, клопаты’ (Гарэц., Мал., Байк. і Некр.). Укр. ро́зрух, ро́здрух ’бунт, смута, трывога, замяшанне, пярэпалах’, рус. разру́х ’распад, разбурэнне’, ’разрыў, канец згодзе, дружбе’, ’вайна’, польск. rozruch ’запуск (рухавіка)’, rozruchy ’хваляванні, беспарадкі’, чэш., славац. rozruch ’хваляванне, замяшанне, трывога’, славац. ’пярэпалах’. Аддзеяслоўнае (найпраўдападобней), праславянскае, ад асновы *rux утварэнне з суф. *‑ъ. Да раз‑/роз‑ (прасл. *orz‑ < і.-е. *ordh‑/*ardh‑ + s) і ру́хаць (гл.). Параўн. экспрэсіўнае рэ́зрух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́та ‘мяцеж, паўстанне, беспарадак’, ‘душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘смутак, сум’ (Нас., Шымк. Собр., Бяльк.), смут ‘тс’ (Бяльк.). Укр. сму́та ‘сум, журба; закалот, рокат, хваляванне’, рус. сму́та ‘мяцеж, сумятня, разруха; замяшанне, хваляванне’, стараж.-рус. съмутъ ‘сарамлівасць, хваляванне’, славац. smut, smuta ‘сум, журба’, серб.-харв. сму̏та ‘завіруха’, балг. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня’, макед. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня, разгубленасць’. Прасл. *sъmǫta < *sъmǫtiti, параўн. ст.-слав. съмѫтити ‘усхваляваць, узбурыць, збянтэжыць’. Да муціць, гл. (Фасмер, 3, 694; ЕСУМ, 5, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разва́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разваліць (у 3 знач.) і разваліцца (у 3 знач.).

2. Поўнае расстройства, разруха. У час змагання цёмных мас, У час галечы і развалу, Была апанавала нас Гання драпежная шакалаў. Крапіва. На ўсіх дварах развал І там тут. Куды ні глянь — Памыі, бруд. Корбан.

3. Разм. Раскіданыя, раскладзеныя ў беспарадку рэчы; беспарадак. Паходныя нашы манаткі — у поўным развале ляжаць на траве. Брыль.

4. Спец. Ворыва з адвалам пласта на абодва бакі і ўтварэннем у выніку гэтага шырокіх барознаў. Узараць у развал.

5. Уст. Месца, дзе гандлююць ужыванымі, старымі рэчамі, расклаўшы іх проста на зямлі. Да «Вярбы» было яшчэ далёка, але на развале, ля муроў, некалькі чалавек гандлявалі кнігамі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)