разраза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разразаць — разрэзаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разраза́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разрэзацца.
2. Зал. да разразаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анатамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Прэпараваць труп, разрэзаць (разразаць) яго для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разраза́нне ср.
1. разреза́ние; вскры́тие;
2. распи́ливание;
1, 2 см. разраза́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пароць ’калоць, тыкаць чым-небудзь вострым; разразаць ніткі, якімі што-небудзь зашыта; распорваць, расшываць; бадаць’. Агульнаслав.: рус. поро́ть, укр. поро́ти, ст.-рус. пороти, порю ’разразаць, патрашыць’, царк.-слав. прати, польск. próć, porzę ’распорваць, разразаць’, в.-луж. próć, н.-луж. projś, чэш. pářti ’распорваць’, славац. parať ’тс’, серб.-харв. по̀рити ’распорваць’, славен. práti ’распорваць па шву’, балг. по́ря ’разразаю’. Прасл. porti, porjǫ. Роднасныя грэч. πείρω ’праколваць’, πόρος ’праход’, гоц. faran ’ехаць’ (Траўтман, 206; Мацэнаўэр, LF, 33, 190; Фасмер, 3, 332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кро́іць, кро́ю, кро́іш, кро́іць; кро́ены; незак., што.
1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.
К. сукно.
К. сукенку.
2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.
К. хлеб.
К. лыка.
3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).
К. сэрца.
|| зак. вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены (да 1 знач.) і скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены (да 1 знач.).
|| наз. кро́йка, -і, ДМ кро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і крой, -ю, м. (да 1 і 2 знач.).
Курсы кройкі і шыцця адзення.
|| прым. кро́ільны, -ая, -ае (спец.).
К. стол.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Распаласава́ць ’разрэзаць’ (Цых.), параўн. чэш. rozplasati (obuv) ’разарваць, разадраць’. Да паласа (гл.), паласаваць ’разрываць, разразаць на палоскі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разраза́цца несов.
1. разреза́ться, разре́зываться; см. разрэ́зацца;
2. страд. разреза́ться, разре́зываться; вскрыва́ться; распи́ливаться; см. разраза́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паро́ць², пару́, по́раш, по́ра; пары́; незак., што.
1. Разразаць, раз’ядноўваць па швах (сшытае).
П. стары халат.
2. У выразах: пароць глупства (разм.) — рабіць або гаварыць абы-што; пароць гарачку (разм., неадабр.) — рабіць што-н. неабдумана, паспешліва.
|| зак. распаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; -по́раты (да 1 знач.).
|| наз. по́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кро́іць, крою, кроіш, кроіць; незак., што.
1. Разразаць (матэрыю, шкуру, футра і пад.) на кавалкі пэўнай формы і памеру, каб пашыць, зрабіць з іх што‑н. Кроіць аўчыну. Кроіць бляху. □ Не спіць яшчэ мая старая маці: Мне на кашулю кроіць палатно. Зарыцкі. // Выразаць па мерцы часткі чаго‑н. Кроіць сукенку. Кроіць касцюм.
2. без дап. Займацца кройкай. Сам кравец спачатку кроіў, заглядаў на ўсе драбніцы. А цяпер сваёй рукою хлопец кроіць, не баіцца... Дубоўка.
3. Адразаць часткі, кавалкі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым‑н. вострым. Кроіць лыка. □ Гаспадар, не спускаючы вачэй з Вэні, кроіў хлеб. Чорны. // перан. Разрываць, разразаць цемру, цішыню і пад. (пра яркае святло, гукі). Начныя агні паблісквалі то прыветнымі светлячкамі, то кроілі цемру.. снапамі сваіх фар. Паслядовіч.
4. перан. Разм. Прычыняць каму‑н. душэўны боль. Глыбокая.. крыўда кроіць яму сэрца. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)