разьбя́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і разны (у 2 знач.). Разьбяныя аканіцы. □ Сцены былі ўвешаны палотнамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбянымі работамі. Скрыган. Сані стаялі каля даволі вялікай хаты з прыгожымі ўзорнымі аканіцамі і разьбяным ганкам. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канёк¹, канька́, мн. канькі́, канько́ў, м.
1. гл. конь.
2. Месца сыходжання нахіленых плоскасцей двухсхільнага даху, вільчык страхі.
3. Разное ўпрыгожанне ў выглядзе конскай галавы на канцы падоўжнага бруса, што ўтварае верхні край страхі.
Разны к. упрыгожвае дах.
4. перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго-н.
Чытанне вершаў было яго каньком.
Акардэон — мой к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выра́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі. Галавач. // Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.
2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.
выразны́, ‑а́я, ‑о́е.
Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вальяжны ’няспешны, здаволены’ (КТС): «Дзед ішоў на дзіва вальяжны і прыгожы» (У. Караткевіч). Параўн. рус. вальяжный ’які ідзе няспешна, нетаропка’. Рус. вальяжный ’грузны, тоўсты, непаваротлівы, вельмі важны’. Фасмер (1, 271) услед за Праабражэнскім (1, 63) звязвае з *вальяга < валить. Іншая версія: рус. вальяжный < льячный (Даль, 1, 163; Шанскі, 1, В, 15). Акрамя ўказаных, слова мае шэраг значэнняў: ’масіўны, моцны; разны, прыгожа выраблены’ і звязваецца з дзеясловам вальяжиться ’важнічаць, фанабэрыцца’. Магчыма, бел. слова з’яўляецца русізмам. Варта ўказаць на ўкр. валежний ’важны’ (Грынч., 1, 123), якое Рудніцкі (1, 299) лічыць магчымым вытлумачыць як кантамінацыю ўкр. валечный (< польск. waleczny) і ўкр. важний.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канёк I, -нька́ м., в разн. знач. конёк;
разны́ к. упрыго́жвае дах — резно́й конёк украша́ет кры́шу;
◊ се́сці на свайго́ канька́ — сесть на своего́ конька́;
гэ́та яго́ к. — э́то его́ конёк
канёк II, -нька́ м. (для катания по льду) конёк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)