збро́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны. Збродная кампанія. □ Свабодалюбны мой народ! Супроць фашысцкай банды зброднай Ты мужна рушыў у паход. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаднаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Разнародны па складу; неаднастайны. Склад сходу быў неаднародны. Прыйшлі і фабрычныя работніцы і інтэлігенцыя. Арабей. Па нацыянальнаму саставу рабочы клас Беларусі быў неаднародны. «Звязда».

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш. Неаднародныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяша́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяшаць ​1 (у 1, 2 знач.).

2. у знач. прым. З прымессю чаго‑н. Мяшанае малако. Мяшаная смятана.

3. у знач. прым. Разнародны. Мяшанае насельніцтва. // Які складаецца з розных парод. Мяшаны лес. // Змешаны з розных элементаў. [Дзяўчына] размаўляла на мяшанай польскай і рускай мовах. Карпюк.

4. у знач. прым. Разм. Узараны паўторна. Мяшанае ворыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяшаць.

2. у знач. прым. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання. Змешаная кроў. Змешаная парода жывёлы.

3. у знач. прым. Які складаецца з разнародных элементаў, частак; разнародны па складу. Змешаны рэпертуар. Змешаныя ўгнаенні. □ [Артысты] выходзілі ў фае, зліваліся з моладдзю горада, жартавалі на змешаных мовах. Скрыпка. // Спец. Які складаецца з розных народ, відаў дрэў; мяшаны (пра лес). Змешаны лес.

•••

Змешаны лік гл. лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)