разме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размячаць — размеціць.

2. Знак, паметка, метка, пастаўленыя з мэтай абазначэння чаго‑н., указання на што‑н. Віталь уважліва прыглядаецца да кожнага вагона, чытаючы крэйдавую разметку на сценках. Васілёнак. // Знакі ў тэксце, якія паказваюць, як павінен быць набраны тэкст. Набор па разметцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Размясціць, размеркаваць згодна з якім‑н. планам. На вялікім перапынку Іван Сямёнавіч паклікаў вучняў на двор, каб разам размеціць, дзе зрабіць клумбы, а дзе распланаваць спартыўную пляцоўку. Курто. Валя павярнула справу ў іншы бок: яна распланавала гладкую пляцоўку на асобныя квадраты і вызначыла месца для розных спартыўных гульняў. Якімовіч.

2. Размеркаваць у часе, намеціць план якіх‑н. дзеянняў. Распланаваць выхадны дзень. □ Я чакала Валеру. Яго хацела страчаць, .. і ўжо ў думках усё распланавала, як паеду на станцыю, як буду з нецярпеннем пазіраць на гадзіннік, як будзем разам варочацца са станцыі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)