расцэхава́ць

размеркаваць каго-небудзь, што-небудзь па цэхах’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расцэху́ю расцэху́ем
2-я ас. расцэху́еш расцэху́еце
3-я ас. расцэху́е расцэху́юць
Прошлы час
м. расцэхава́ў расцэхава́лі
ж. расцэхава́ла
н. расцэхава́ла
Загадны лад
2-я ас. расцэху́й расцэху́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расцэхава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размеркава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развярста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Размеркаваць паміж кім‑, чым‑н. у адпаведнасці з прыведзенымі разлікамі. [Антон:] — Раён атрымаў заданне на звышпланавы продаж хлеба. Развярсталі яго ў рабочым парадку... Савіцкі. // Размеркаваць, назначыць па месцах. Развярстаць маладых спецыялістаў.

2. Спец. Вярстаючы набраны тэкст, размеркаваць яго па лістах, старонках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераразмеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., каго-што.

Размеркаваць нанава.

П. сыравіну паміж цэхамі.

|| незак. пераразмярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераразмеркава́нне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Спец. Размеркаваць гатовую прадукцыю па гатунках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Спец. Размеркаваць (рабочых) па работах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разверста́ть сов.

1. (распределить) развярста́ць, размеркава́ць; (разделить) раздзялі́ць;

2. тип. развярста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растэрмінава́ць, -ну́ю, -ну́еш. -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Размеркаваць на некалькі тэрмінаў.

Р. выплату даўгоў.

|| незак. растэрміно́ўваць, -аю, -аеш. -ае.

|| наз. растэрміно́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разасяро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Раздзяліўшы на драбнейшыя групы, размеркаваць кожную з іх асобна, у некалькіх месцах.

Р. войска.

Р. аб’екты.

|| незак. разасяро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Размеркаваць па сартах, па якіх‑н. аднародных адзнаках. Рассартаваць тавары. Рассартаваць насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)