разблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Развязацца, расплесціся, разматацца. Вузел разблытаўся. □ [Тышкевіч] паварушыў адной нагой, другой, адчуў, што вяроўка зусім разблыталася. Асіпенка.

2. перан. Разм. Стаць ясным, зразумелым. Справа разблыталася. □ Здавалася, што варта .. [Віктару] толькі ўхапіць .. [думку] за няўлоўную нітку, клубочак разблытаецца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Развіну́цца (разьвінуцца) ’разгарнуцца’, разьвіну́ць ’разгарнуць, развіць’ (Нас., Др.-Падб., Стан.). Сюды ж запазычанае з польскай мовы развіне́нты ’развіты’ (шальч., Сл. ПЗБ), параўн. польск. rozwinięty ’разматаны, разгорнуты; які распусціўся’, rozwinąć sięразматацца, развіцца’, ’раскрыцца, распусціцца’. Меркаванні пра ўжыванне гл. Станкевіч, Зб. тв., 1, 32. Гл. вінуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)