Разя́віць ’раскрыць (рот)’ (ТСБМ), раззя́віць, роззя́віць, разьзя́віцьраздуць, раскрыць (рот)’ (смарг., лях., віл., беласт., маст., шчуч., Сл. ПЗБ; Гарэц., Нас., Мал., Мядзв., Др.-Падб., Мат. Гом.), ’крычаць’, перан. ’адчыніць’ (Сл. ПЗБ), розя́віць, роззя́віць, розе́віць ’шырока адкрыць (рот)’ (ТС), разя́віцца, разя́віца ’раскрыць рот’, ’крычаць’, ’раскрычацца’ (шальч., трак., шчуч., даўг., Сл. ПЗБ), разяўля́цца ’зяваць’ (Яруш.). Ад раз- і зява́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разду́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздуць.

2. у знач. прым. Разм. Павялічаны ў аб’ёме, уздуты. Зброі ў .. [Жэнькі] не было бачна, але Таццяна звярнула ўвагу на адтапыранае крысо кажуха і на раздутыя кішэні. Шамякін. Піліп — наш сусед, і ў яго сапраўды быў вол, шэры, худы, з раздутым, пераплеценым жыламі жыватом. Ваданосаў.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Непамерна павялічаны, неапраўдана вялікі. — У нашым цэху празмерна раздутае сярэдняе звяно. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́ть сов.

1. (разжечь) разадзьму́ць, мног. параздзіма́ць; (ртом) раздзьму́хаць, мног. параздзьму́хаць;

2. (наполнить воздухом) разадзьму́ць, надзьму́ць;

3. (об опухоли) безл. напу́хнуць, разне́сці; (о животе) успу́шыць;

щёку разду́ло шчака́ напу́хла, шчаку́ разне́сла;

живо́т разду́ло жыво́т успу́шыла;

4. перен. (преувеличить) разг. разду́ць; см. раздува́ть 1—4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)