ле́там, прысл.
У летні час, летняй парой. Летам выбежыш рана, Схопіш кошык лазовы І ляціш расхлістаны Пад знаёмыя сховы. Гілевіч. Якое раздолле ў зялёным бары летам! Якімовіч. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыво́лле ’шырокае адкрытае месца; прастора’; перан. ’адсутнасць абмежаванняў; свабода, воля’ (ТСБМ), прыво́лье ’прыволле’ (ТС). Суфіксальныя ўтварэнні ад прым. прыво́льны, які ад во́ля; параўн. рус. приво́лье, укр. приві́лля ’прыволле, раздолле’. Сюды ж прыволіца ’тс’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разле́гласць, ‑і, ж.
Даль, прастора, раздолле. Нарэшце выехалі з лесу ў чыстае поле. Разлегласць яго раскінулася зялёным дываном ярыны і азіміны. Сабаленка. На ратушы ўзвіваўся чырвоны сцяг, узняты Адасем Гушкам. Ён быў відзён здалёк, на ўсю разлегласць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́дзіць, наджу, надзіш, надзіць; незак., каго.
1. Прынаджваць чым‑н. каго‑н. Надзіць рыбу на гарох.
2. перан. Разм. Вабіць да сябе, прыцягваць. Няхай жа заўжды яно [мора] сніцца, Заўжды на раздолле заве, Прывольнымі далямі надзіць, Далёкаю лёгкай смугой. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасто́р, ‑у, м.
1. Свабоднае вялікае месца, абшар. Стэпавы прастор. □ Лес адшумеў, расступіўся: перада мною бясконцы ясны прастор. Скрыган.
2. перан. Свабода, раздолле. Прастор, чыстата, мякка і пах які духавіты. Лынькоў. Тут [на заводзе], спадзяваўся Андрэй, будзе большы, чым дзе, прастор для яго вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаця́жку, прысл.
Зацягваючыся, удыхаючы на ўсе грудзі (курыць, дыхаць і пад.). Курыў [стары] доўга, узацяжку, думаў. Надзя таксама не спала. М. Ткачоў. Першы раз Міхась смаліў узацяжку. Чэрня. Дождж прайшоў — І з сэрцам гладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле! І на грудзі поўныя, узацяжку, Не надыхацца ніяк уволю. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вальго́та ’ільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вільго́та 1 ’адліга’ (Яруш., Нас., КТС). Запазычана з польск. wilgota ’макрата, вільгаць, вільготнасць’.
Вільго́та 2 ’ільгота, аблягчэнне’ (Нас.); ’выгада’ (карм., Мат. Гом.), перан. ’прыволле, раздолле’ (Юрч.). Укр. вільгота ’ільгота, аблягчэнне’, палес. вильгота ’тс’, рус. вольгота ’вольнае жыццё, воля, вольнасць, аблягчэнне’; ’прастор’; ’вызваленне ад дзяржаўнай павіннасці’. Беларуская лексема ўзнікла з ільгота з прыстаўным в‑. Рускія дыялектныя формы, магчыма, з’яўляюцца вынікам кантамінацыі з лексемай воля. Параўн., аднак (Шанскі, 1, В, 154–155). Украінская лексема, відаць, запазычана з бел. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
свабода, незалежнасць, самастойнасць, воля, вольнасць, вольніца, разгарненне; раздолле, разваротак (разм.); разгон (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
зла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. што. Зрабіць, пабудаваць. Той госць, чужак, памог старому Зямлянку зладзіць у гары. Колас. // перан. Арганізаваць, зрабіць (банкет, вяселле і пад.). Яшчэ большы гонар займеў стары, калі сын на здзіўленне вяскоўцам з тутэйшай настаўніцай гладзіў вяселле. М. Стральцоў.
2. Справіцца, саўладаць з кім‑, чым‑н., даць рады каму‑н. — [Карней] баіцца, што Клаўдзя без яго з каровамі не зладзіць. Шамякін. Дождж прайшоў — І з сэрцам зладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле! Гілевіч.
3. што. Зрабіць узгодненым, стройным. — А вы ўжо добра зладзілі свае галасы! — раптам кінуў Анатоль, узняўшы галаву. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)