Растані́ мн. л. ’перакрыжаванне дарог’, ’развілка, месца, дзе дарога раздвойваецца, разыходжанне дарог, раздарожжа’ (Байк. і Некр., Яшк.), растанькі́ ’тс’ (Ян., Мат. Гом.), растанцы́ ’тс’ (Мат. Гом., Янк. 1), расстанцы́ ’тс’ (Сцяшк.). Гл. ро́стань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здараж ’ростань, месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (Байк. і Некр. — з Коласа). Укр. ро́здорож, роздорі́жжя ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая да прасл. *orz‑dorg‑ь > раз- (роз-) і дарога (гл.) параўн. раздарожжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́цце 1 ’вясенняе бездарожжа, распуціца’ (Нас.), роспу́ціца, роспу́цье ’тс’ (ТС). Ад пуць ’шлях, дарога’ (гл.). Параўн. рус. дыял. распу́ти́ться ’стать няпутным (пра бездарожжа)’.

Распу́цце 2 ’месца, дзе дарога раздвойваецца, развілка’ (Яшк.), роспу́тнік дорогі ’раздарожжа, развілка дарог’ (ТС). Параўн. славен. razpotje ’тс’. Да пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перекрёсток м. скрыжава́нне, -ння ср.; (перепутье) ро́стань, -ні ж.; (распутье) раздаро́жжа, -жжа ср.;

◊

крича́ть на всех перекрёстках крыча́ць усі́м і ўсю́ды (пра што-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разво́ддзе, разво́дзіца ’веснавая вада, разліў’, ’бездараж’ (ТСБМ; докш., шум., лудз., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’хуткае таянне снегу і лёду ўвесну’ (Сцяшк.), ’паводка’ (Гарэц.), разво́дзі (брасл., Сл. ПЗБ), разво́ддзя, разво́дзя (паст., лід., Сл. ПЗБ) ’тс’, разво́ддзя ’разводдзе, паводка’ (Бяльк., Нас.), рус. разво́дье ’тс’, укр. разво́ддя ’прастора чыстай вады паміж ільдамі’. Магчыма, прасл. *orz‑vod‑je паводле архаічнай мадэлі (Астроўскі, ABSl, 27, 122), гл. вада, параўн. раздарожжа (гл. раздарожа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ройст ’мокрая забалочаная сенажаць’ (воран., астрав., ЛА, 2), ро́йста ’тс’ (смарг., ЛА, 2); ’балота’, ’зарослае балота, звычайна ў лесе’ (воран., Яшк., Сл. ПЗБ), ро́йста, ро́йсце ’нізкае, вільготнае месца ў лесе’ ро́йстра, ро́йсцвіны ’тс’ (воран., шчуч., лід., смарг., Сл. ПЗБ); ро́йставіна, ро́йстра ’непрыгодная, неўрадлівая зямля’ (гродз., КЭС; Жд. 1, Сцяшк.), ’поле на раскарчаваным лесе ці балоце’ (гродз., Сцяшк. Сл.); ро́йсты ’лясны зараснік’; ро́йстра ў ле́се — бярэзніку і моху шмат, пні гніюць (Жд. 1), ро́йстачка ’невялікі вадаём’ (маст., смарг., Сл. ПЗБ), ройства ’выпас для жывёлы’ (нясв., там жа); ро́йста, ро́йсты ’раздарожжа, скрыжаванні дарог’ (вілен., Яшк.). Ст.-бел. ройстъ, ройстро, ройство, ройсто ’забалочанае месца, пакрытае хмызняком’ (1501). Балтызм. Параўн. літ. raĩstas, reĩsta ’балоцісты лес, кустарнік’ (Буга, Rinkt, 2, 539; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; Булыка, Лекс. запазыч., 139; Анікін, Опыт, 268).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыпу́тнік 1 ‘травяністая расліна Plantago major L.’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк., Яруш., Бейл., Гарэц., Мядзв.; віц., маг., мін., смал., Кіс., Брасл. сл., ЛА, 1, Сл. ПЗБ), тріпу́тнік ‘тс’ (Бяльк.), тры́пуцень ‘тс’ (Мат. Маг.), тръпу́тнік ‘тс’, тръпу́тніна ‘адно сцябло (ліст) трыпутнік’ (мёрск., Нар. словатв.; дзісн., Жыв. сл.), тры́патнік ‘трыпутнік’ (карэліц., ЛА, 1), трэ́патнік ‘тс’ (капыл., Сл. ПЗБ), трыпу́тняк ‘тс’ (арш., ЛА, 1). Укр. три́путень, три́пу́тник, серб. тропутац, харв. кайк. trpūtȁc, tȑput, trpútac, trìputac, славен. trpótec. Традыцыйна выводзяць з прыпу́тнік ‘тс’ (гл.), параўн. у дзіцячым фальклоры: Прыпутнічку, прыпутнічку, / Сядзіш ты пры дарозе (палес., БНТ, Гульні, 193), параўн. рус. припу́тник, укр. припутень ‘тс’, славен. tr(i)pótek (pri > tre) ‘тс’ з далейшым збліжэннем пачатку слова з тры (гл.), пераходны этап дэманструюць запісы Меера: трепутень, или попутчикъ, по дорогомъ и во всѣхъ мѣстахъ (Меер Крыч.). Паводле Ваняковай (Prasl. dialektizacija, 313, 320), тут мела месца калькаванне, паколькі шмат якія назвы расліны не мелі народнага характару, параўн. падарожнік (гл.), дарожнік, польск. podróżnik, рус. дыял. путник, славац. cestní zelina, ням. Wederich і інш. Аднак параўн. ст.-слав. трьпꙋтица ‘нейкая расліна, шандра, трыпутнік?’, што дазваляе выводзіць першапачатковую форму з *tri (рэдукаваная форма ад *trije, (гл. тры) і дэрывата ад *pǫtь (гл. пуць) са значэннем ‘расліна, якая расце каля трох дарог, на раздарожжы’ (ESJSt, 17, 995). Падобным чынам Скок (3, 500) звязвае гэту назву расліны з лікам 3 (тры): ‘расліна, якая расце на раздарожжы, дзе ёсць тры дарогі’. Аналагічна Сной₂ (788), які выводзіць праславянскую форму *trьpǫtьcь з *trь ‘тры’ і *pǫtь ‘дарога’, дзе акрамя магіі лічбы 3 прысутнічае і міфалагема ‘раздарожжа’.

Трыпу́тнік 2 ‘спарыш, Polygonum avuculare L.’ (хоц., ЛА, 1), параўн. укр. подоро́жник, чэш. мар. ucestka (< u + cesta ‘дарога’), ням. Weggras (< Weg ‘дарога’ + Gras ‘трава’). Матывацыя: расліна расце ля дарогі альбо на дарогах (Махэк, Jména, 87), на межах і палях як пустазелле, на гаспадарчых дварах і паміж пліткамі тратуараў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)