разбе́жка ж., разг. разбе́жка, -кі ж., разго́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падне́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і паднябесны. Шчаслівы, хто адвагу мае З паднебнай высі ўзяць разгон! Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ро́зган, ро́згын ’баразна, што раздзяляе значныя ўчасткі поля’ (палес., Выг.). Да разгон, разганя́ць < раз- (роз-) і гнаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлёт, -у, М -лёце, м.

1. гл. разляцецца.

2. Адлёт птушак у цёплыя краіны.

Р. птушак.

3. Контур, абрысы чаго-н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў.

Р. броваў.

4. Разгон, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім палётам, рухам.

Ударыцца з разлёту.

|| прым. разлётны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбе́г разбе́г, -гу м., разго́н, -ну м.;

прыжо́к с разбе́га скачо́к з разбе́гу (разго́ну).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раска́т м.

1. (действие по глаг. раската́ть) раска́чванне, -ння ср.;

2. (действие по глаг. раскати́ть) раско́чванне, -ння ср.;

3. (грома, пушек) гру́кат, -ту м., гул, род. гу́лу м.;

4. (разбег) разбе́г, -гу м., разго́н, -ну м.;

са́ни набра́ли большо́й раска́т са́ні набра́лі вялі́кі разго́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́жна,

1. Прысл. да кружны. Не сунімаючы разбегу, Дзе кружна, дзе і напрасткі, Навобмацак бяруць з-пад снегу Разгон вясновы ручайкі. Гаўрусёў.

2. безас. у знач. вык. Далёка, далей, чым па прамой. Краузе надумаў не хадзіць па вуліцы ў камендатуру, бо гэта было крыху кружна, а загадаў прарэзаць дзверы ў агарожы і праз двор выходзіў у каменданцкі будынак. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлёт

1. (действие) разлёт, -ту м.;

2. (приобретённая сила) разлёт, -ту м., разго́н, -ну м.;

уда́риться с разлёту уда́рыцца з разлёту (разго́ну).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размах, разгон, разбег, разбежнасць; узлёт, імпэт (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

імпэ́т, ‑у, М ‑пэце, м.

1. Разгон, парывістасць, імклівасць. [Калёсы] коцяцца самі пасля вялікага разгону, і імпэт іх слабее з кожнай хвіляй. Бядуля. — Зірні на ручайкі — з якім імпэтам Яны свідруюць снег, туманах сточаны! Гілевіч. // Гарачы парыў, запал. Працоўны імпэт. □ [Таможнік і жандар] завіхаліся сярод багажу з такой рашучасцю, з такім імпэтам, што нам аж шкада стала: трэба ж нарабіць такога клопату людзям. Лынькоў.

2. Абл. Пах, дух. Калі дзьмуў вецер з поўначы, тут заўсёды пахла смалою, ішоў здаровы лясны імпэт. Чорны. Па хаце расплыўся цяжкі ўдушлівы імпэт атрутлівага самасею. Гартны.

[Ад лац. impetus — парыў, разбег, напор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)