пракача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца качалкай, качалкамі.

Бялізна добра пракачалася.

2. Правесці які-н. час лежачы, качаючыся.

П. на канапе паўдня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгладзіцца.

2. Зал. да разгладжваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разраўня́цца, ‑яецца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім, раўнамерным.

2. Знікнуць, разгладзіцца (пра складкі, маршчыны і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́качацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.

2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца.

В. ў снег.

3. у чым. Пакачацца.

В. ў траве.

4. Паправіцца, выжыць (разм.).

Доўга хварэла, а потым выкачалася.

|| незак. выка́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца качалкай, качалкамі. Бялізна добра пракачалася.

2. Правесці які‑н. час лежачы, качаючыся. Але толькі пасля таго, як.. [Мікола] паўгадзіны пракачаўся ў ложку, зразумеў, што заснуць не зможа. Гаўрылкін. // Разм. Праляжаць доўгі час хворым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́качацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.

2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца. Выкачацца ў снег. // у чым. Пакачацца. Выкачацца ў траве. □ Неўзабаве ён [Этай] вярнуўся ўвесь заснежаны, нібы знарок выкачаўся ў гурбах. Бяганская.

3. Разм. Паправіцца, выжыць. Сяк-так ад хваробы выкачаўся [дзед]. Лынькоў. [Кастусь:] — Зноў я застаўся адзін, але не прапаў, выкачаўся сярод людзей. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распра́витьсяI сов.

1. (выпрямиться) вы́прастацца, мног. павыпро́ствацца, вы́раўнавацца, мног. павыраўно́ўвацца;

2. (разгладиться) разгла́дзіцца, мног. паразгла́джвацца, разраўнава́цца, мног. паразраўно́ўвацца;

3. прям., перен. (о крыльях) распасце́рціся, распраста́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распра́віцца 1, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

1. Учыніць расправу над. кім‑н.; пазбавіцца ад каго‑н., знішчыўшы або абясшкодзіўшы. Расправіцца з ворагамі. □ — Не змаглі вы самі асіліць Волата, дык мы з ім расправімся, — выхваляліся заморцы. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Управіцца з чым‑н., адолець, што‑н. Упэўнены, што калі ён так шчыра ўзяўся за вучобу, то хутка расправіцца з заданнем, Паўлік паспешліва пачаў сам сабе чытаць умову першай задачы. Краўчанка. // З’есці без астатку. Афіцэр расправіўся з курыцаю, выцер хустачкаю рот. Якімовіч. Ледзь толькі сакаляняты расправіліся з першай палёўкай, як маці прыляцела зноў і кінула ім новага грызуна. В. Вольскі.

распра́віцца 2, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Зрабіцца роўным, разгладзіцца, выпрастацца. А пойдуць у даль грукатаць перуны, Расправяцца ветразі, высахнуць снасць, — Адзін за адным павяслуюць чаўны. Лужанін. / у перан. ужыв. Прайшло, мінула колькі год, Узрос, расправіўся народ, Пайшоў ў жыцці на ўсё прыплод, Узняўся з поля ўмалот, З’явілася здабыткаў шмат. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)