Расцві́ць ’развярэдзіць’: рану расцвіў (валож., Сл. ПЗБ). Няясна, відаць, звязана з цвяліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раз’я́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.
1. каго (што). Выклікаць у кім-н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць.
2. што. Прычыніць боль, дакрануўшыся да балючага месца; растрывожыць, развярэдзіць.
Р. рану.
|| незак. раз’я́трываць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. раз’я́трыванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
растрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць, -жаны; зак.
1. каго-што. Выклікаць у кім-н. моцную трывогу; устрывожыць.
Р. непрыемнай навіной.
Р. душу.
2. што. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго-н. балючага; развярэдзіць (разм.).
Р. рану.
|| незак. растрыво́жваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расцвялі́ць, ‑цвялю, ‑цвеліш, ‑цвеліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Раздражніць; раззлаваць. Седас расцвяліў Скуратовічавых сабак перад тым, як меўся сюды з’явіцца поп. Чорны.
2. Развярэдзіць. Расцвяліць рану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Растраві́ць ’моцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравца ’растратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разбереди́ть сов.
1. (вызвать боль) разверадзі́ць, развярэ́дзіць, раздражні́ць, раз’я́трыць, расцвялі́ць;
разбереди́ть ра́ну разверадзі́ць (развярэ́дзіць, раздражні́ць, раз’я́трыць, расцвялі́ць) ра́ну;
2. перен. (растревожить, разволновать) растрыво́жыць, расхвалява́ць;
разбереди́ть ду́шу растрыво́жыць (расхвалява́ць) ду́шу;
3. перен. (возбудить, усилить) раздражні́ць;
разбереди́ть самолю́бие раздражні́ць самалю́бства;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суці́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад суцішыць.
2. у знач. прым. Які прыйшоў у стан спакою; супакоены. Суцішанае дзіця. // Стомлены працай. Маці была добрая, шмат працавала, увечары прыходзіла змораная і суцішаная. Быкаў.
3. у знач. прым. Прыцішаны, ціхі. У чайной суцішаны смех, шэпт. Васілевіч. // Аслаблены ў сваім праяўленні. Міша баяўся выпадковым словам развярэдзіць яе [Полі] свежы, яшчэ не суцішаны боль. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала. Шамякін. Канцавенькага гэта яшчэ больш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!.. Арочка.
2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану. // перан. Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцную трывогу, неспакой; устрывожыць. Цьмяныя, але жывучыя ў дзіцячай душы ўспаміны пра бацьку растрывожылі Віцю. Якімовіч. Пасля вячэры не хацелася ісці спаць. Тамаш растрывожыў душу. Чарнышэвіч.
2. Прывесці ў рух, вывеўшы са стану нерухомасці, спакою. Растрывожыць мурашнік. Растрывожыць рой.
3. Разм. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; развярэдзіць. Растрывожыць рану. / у перан. ужыв. [Варашкін] папытаў, добра не падумаўшы, хацеў, каб на лепшае было, а яно [вунь] як павярнулася — незагоеную рану сябру растрывожыў. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)