пато́п, -у, м.

1. Паводле біблейскай легенды: паводка, якая за грахі людзей затапіла нібыта ўсю Зямлю.

Сусветны п.

Пасля нас хоць п.! (каб толькі нам было добра; неадабр.).

2. Разводдзе, паводка; пра многа разлітай вады дзе-н. (разм., жарт.).

У нізінах вясною — цэлы п.

Што тут за п. у вас у хаце?

|| прым. пато́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паводка, павадзь, разводдзе

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Разво́ды ’узоры, часцей у палосы’, ’пацёкі’ (ТСБМ; Др.-Падб.). Ад вада́, параўн. разводдзе (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растапу́ццеразводдзе’ (Юрч. Вытв.). Кантамінацыя распу́цце1 (гл.) і растапіць (пра лёд), гл. тапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забія́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Уласцівы забіяку (забіяцы), такі, як у забіякі; задзірысты. Забіяцкі выгляд.

2. Які з’яўляецца забіякам (забіякай). Было такое разводдзе, што забіяцкія хлапчукі плавалі па вуліцы на плытах і на камерах ад грузавікоў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гано́к, ‑нка, м.

Некалькі бярвён, звязаных у адзін рад для сплаву; невялікі плыт. Нясе нас цячэннем вясенняй ракі За Віцебск, за Полацк, няма як спыніцца, Так добра ідуць у разводдзе ганкі. Зарыцкі. Вяжуць сасну У ганкі плытагоны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́скваль ’бездарожжа’ (лун., Шатал.); росква́ллеразводдзе’ (жабін., ЛА, 2) — у выніку кантамінацыі лексем росквась і роскалле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзі́шча, вадзяні́шча вялікі разліў, вялікая вада, бурнае разводдзе’ (Яшк.). Да вада. Параўн. рус. разан. водища ’вялікая колькасць вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́біць, ‑біць; безас. зак., каму.

Абл. Прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць што‑н. нечаканае. — Собіла ж мне выбрацца ў гэткае разводдзе ў дарогу, — дакараў сябе англічанін. Сачанка. Кастусь дзівіўся і недаўмяваў: собіла ж некалі вось так сяліцца людзям. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пато́празводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).

Пато́п2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)