Раздо́ргнуць ’разарваць’ (Нас.), раздо́рганы ’разарваны на часткі’ (Нас.). Да до́ргнуць ’рэзка таргануць’ (Юрч.), параўн. рус. смал. дарга́ць ’рваць, раздзіраць’, калуж. до́ргать ’тузаць’, чэш. дыял. drhat ’скубаць пёры’, серб. дрга́стити ’моцна часаць, раздзіраць’, што ўзводзяць да прасл. *dьrgati (ЭССЯ, 5, 221), роднаснага *dьrati (гл. драць).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
расте́рзанный
1. разарва́ны, мног. паразрыва́ны, разадра́ны, раздзёрты, мног. параздзіра́ны;
2. пашмата́ны, падра́ны, падзёрты;
3. зму́чаны; см. растерза́ть;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
скляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і скляплю, склеплеш, склепле; зак., што.
1. Злучыць, змацаваць пры дапамозе кляпання. Трэснула тая дуга якраз пасярэдзіне, ды так, што ніяк яе не склеіш і не скляпаеш. Жычка. Цяпер скажу: тады назвалі былі мяне ў маёнтак дзеля таго, каб я скляпаў разарваны сабачы ланцуг і прымацаваў яго да будкі. Кулакоўскі.
2. перан. Разм. Сабраць, стварыць (гаспадарку або калектыў). [Тамаш:] — Я от усё пра алейню думаю, няўжо мы яе не скляпаем?.. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
по́рванный
1. (о бумаге, платье и т. п.) падра́ны, падзёрты; пашкумата́ны;
2. (о струне, верёвке и т. п.) парва́ны;
3. (прекращённый) парва́ны; разарва́ны; спы́нены.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
абарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абарваць (у 1–3, 6 знач.).
2. у знач. прым. Сарваны; пазбаўлены чаго‑н. Этажэрка з кнігамі — у трэцім куце. Старыя абарваныя шпалеры месцамі заклеены газетамі. Бядуля. // Разарваны, перарваны. Ледзь прычакаўся ён [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў. // Апрануты ў ірванае адзенне. Убор дзявочы абарваны, Зблытаныя косы, У вочках толькі рдзяцца слёзы, Як улетку росы. Купала. // Спынены, перапынены. А я не помню Калыханкі гэтай, Вайной абарванай, Недапетай... Скарынкін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ку́рчыцца і ко́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
1. Сціскацца ўсім целам, скручвацца (ад холаду, болю і пад.). Легіянеры курчацца ад марозу, наставілі каўняры шынялёў. Колас. [Хлопец] быў ранены ў ногі і ў жывот і вельмі пакутліва курчыўся ў агоніі, сілячыся штосьці сказаць непаслухмяным языком. Мележ. У жыце, схапіўшыся за нагу, корчыўся Вано. Няхай.
2. Рабіцца няроўным, пагнутым; крывіцца, выгінацца. [Машыніст] саскочыў на зямлю, пераступіў цераз разарваны тэлефонны провад, што курчыўся на снезе. Мележ. На агні адставала ад дрэва кара; шэрая, яна корчылася, што гадзюка, і з яе капала вада. Пташнікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)