Сура́гірагі (пацёкі на вокнах)’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ), суру́гі ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), суро́гірагі поту’ (люб., Жыв. НС), сурагі́ ’сляды поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). З літ. srúogos ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа). Пра іншыя варыянты тлумачэння паходжання слова гл. рага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рака́за (rakáza) ’струменьчык вады з дробных капах на шыбе’, ’пацёкі на твары ад слёз’ (Варл.). Варыянт лексемы рага́за (гл.) з аглушэннем г (відаць, выбухнога). Параўн. рагі ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важае́ ’цуркі, рагі’ (Шатал.). Адзіночны лік *вожай < *вожжай з суфіксам ‑ай; вожж‑ < возж‑ (< *voz‑gj), якое звязана з вязаць; Параўн. рус. возжица ’нітка, шпагацік’. Важае́ — «нітачкі» вады ці поту.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́зы ’пацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад ра́га (гл.) пад уплывам рагаза́1 (гл.). Форма мн. л. з’явілася ў выніку суаднясення слова з іншай назвай рэаліі — ра́гі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыро́жкі ‘вілы на тры рагі’ (Мат. Маг.), трыро́гіе ві́лкі ‘тс’ (Янк. 1), трыро́гі ‘тс’ (Янк. 2). Да тры і рог (гл.), больш архаічная форма ў параўнанні з трохрожкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́цікі ’пацёкі, рагі (поту, слёз, дажджу і пад.)’ (Бяльк., Шымк. Собр., Касп.; рас., Шатал.; круп., шуміл., Сл. ПЗБ; ЛА, 3), ’ледзяшы’ (ЛА, 3; ушац., Нар. лекс.). Ад *пуцік ’дарожка’, памянш. да пуць ’шлях, дарога’, параўн. укр., рус. пу́тик ’дарожка’, в.-луж. pućik ’дарожка, сцежка’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёк, пацёкі, поцёкрагі, струменьчыкі, ручаі’, ’зацёкі’, ’кровападцёкі’ (Нас., Грыг., Юрч., Сл. ПЗБ, Ян., ТС; в.-дзв., Шатал.), пацёкі, поцяк(і), поцягі, паця́гвіны ’мокрае месца, тонкія ручайкі на крынічным месцы’ (слаўг., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і цячы́ (гл.). У лексемах з ‑г‑ (замест ‑к‑) уплыў народнай этымалогіі — ад’ідэацыя з цягну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рог I м.

1. мн. ро́гі рог;

але́нь скі́нуў ро́гі — оле́нь сбро́сил рога́;

2. мн. рагі́ (в вилах и т.п.) рога́;

рагі́ пячны́х ві́лак — рога́ печны́х вил;

3. мн. рагі́ муз. рог;

зайгра́ць у р. — заигра́ть в рог;

сагну́ць (скруці́ць) у барано́ў р. — согну́ть (скрути́ть) в бара́ний рог;

аблама́ць ро́гі — облома́ть рога́;

браць быка́ за ро́гі — брать быка́ за рога́;

загна́ць у казі́ны р. — загна́ть в у́гол, припере́ть к стене́;

наста́віць ро́гі — наста́вить рога́;

у чо́рта на рага́х — у чёрта на рога́х (на кули́чках);

каб свінні́ ро́гі, не сышла́ б з даро́гіпосл. кабы́ свинье́ рога́, всех бы со́ свету сжила́;

не дай бог свінні́ рогпогов. бодли́вой коро́ве бог рого́в не даёт

рог II мн. рагі́ м. у́гол;

на рагу́ ву́ліцы — на углу́ у́лицы;

р. стала́у́гол стола́;

р. ху́сткіу́гол платка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́ўґала, ро́ўґало, раўга́ч ’плакса’ (Сцяц.), ро́ўгаць ’моцна плакаць’ (смарг., Сл. ПЗБ), якое Грынавяцкене супастаўляе з літ. raudóti ’тс’ (там жа, 4, 306). Можна згадзіцца з такім меркаваннем, дапускаючы мену літ. ‑d‑ > бел. ‑ґ‑ пад уздзеяннем раґі ’пацёкі на вокнах’. Лаўчутэ (Балтизмы, 129) у якасці балтыйскага адпаведніка падае літ. raudãlius ’плакса’, тлумачачы мену ‑d‑ > ‑g‑ у балт. мовах як заканамерную.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чэ́рава, ‑а, н.

1. Разм. Бруха, жывот. Нядоўга думаючы, .. [насарог] схіліў галаву ўбок і запусціў два страшэнныя рагі ў чэрава мастадонта. Маўр. Дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы. Развіццё плода ў чэраве маці. // перан.; чаго. Унутраная частка чаго‑н. Тумілін адчыніў вузкія дзверцы і знік у чэраве электрапечы. Савіцкі. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)