Ранда́к ’саматканая суконная ў клетачкі спадніца’ (пух., Мат. дыял. канф.). Значэнне слова адназначна сведчыць пра зыходнае андарак (гл.), трансфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі, магчыма, пад уплывам рабак2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глиста́ ж., прост.

1. гліст, род. гліста́ м., разг. раба́к, -ка́ м.;

2. перен., вульг. гліст, род. гліста́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)