прапі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; -піўся, -піла́ся, -ло́ся; прапіся; зак. (разм.).

Патраціць усё на п’янства.

|| незак. прапіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́й, ‑ю, м.

Перыяд бесперапыннага п’янства. Піць запоямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алкагалі́зм, ‑у, м.

Хваравітая, пастаянная цяга да алкагольнага пітва; п’янства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрабу́дны, -ая, -ае.

1. Пра сон: моцны, працяглы.

Б. сон.

Спаць беспрабудна (прысл.).

2. перан. Пра п’яніц, п’янства: бесперапынны, пастаянны.

Б. п’яніца.

|| наз. беспрабу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

п’я́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў.

Справіць п’янку.

2. Тое, што і п’янства.

Прагулы з-за п’янкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаі́ць, спаю́, спо́іш, спо́іць; спо́ены; зак., каго (што).

1. Прывучыць да пастаяннага п’янства.

С. вёску.

2. Напаіць дап’яна.

С. хлопца.

|| незак. спо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спо́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахме́лле, -я, н.

1. гл. пахмяліцца.

2. Дрэннае самаадчуванне пасля моцнай выпіўкі, п’янства.

Баліць галава з пахмелля.

Пахмелле ад чужога вяселля (разм.) — непрыемнасці з-за другіх, па чужой віне.

|| прым. пахме́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыдкасло́ўе, ‑я, н.

Брыдкія, непрыстойныя словы, выразы; лаянка. Гультайства, брыдкаслоўе, п’янства — усё гэта трапляла ў поле зроку сатырыка. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алкагалі́зм, -у, м.

1. Цяжкае хранічнае захворванне, якое выклікаецца злоўжываннем спіртнымі напіткамі, выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю.

Лячэнне ад алкагалізму.

2. Тое, што і п’янства.

Барацьба з алкагалізмам.

|| прым. алкагалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пія́тыкап’янства’, ’банкетаванне, баляванне’ (Нас.; навагр., Сл. ПЗБ). З польск. pijatyka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)