Тры́на, тры́ны мн. л. ‘ільняная і канаплёвая траста, кастрыца’ (Уладз., Мат. Гом.; люб., ЛА, 4), ‘дробныя часткі валакна пры трапанні’, ‘цвёрдыя адходы пры апрацоўцы валакна’ (жытк., лельч., Трух.). Укр. три́на ‘апілкі’, три́ня ‘пацёртая салома’, три́ни ‘труха сена’, польск. tryna ‘апілкі’, trynia ‘адходы пры малацьбе’, tryny ‘тс’, ст.-польск. tryna ‘апілкі’, серб. три̏ње, три̏ња ‘сенная труха’, ‘адзенне, пагрызенае моллю’, балг. три́на ‘мякіна’, ‘пацяруха’, макед. трина ‘труха’, триње ‘апілкі, парахня’. Прасл. *tьrina вытворная ад *terti (гл. церці), параўн. роднасныя літ. trynė́, trỹnę ‘мазоль’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 48), trínti ‘церці, пілаваць, расціраць’, лат. trīt ‘церці’, ‘тачыць (нож)’, trinimasпілаванне пільшчыкаў’, trìnka ‘адпілаваная калода, кавалак дрэва’, trỹnios ‘гадавіны’ — trin‑ з’яўляецца новай асновай, якая ўзнікла ў выніку перастаноўкі ir > ritirn‑, параўн. і.-е. *tr‑n‑h₁‑é) (Смачынскі, 689; Фрэнкель, 2, 1124). Гл. Брукнер, 579; Скок, 3, 512; Куркіна, Этимология–1976, 28; ЕСУМ, 5, 638.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́за ’адзенне святара’, ’металічная акладка на абразах’ (ТСБМ), ’раса’ (Янк. 1) ’дрэнная вопратка’ (валож., ЛА, 5), ры́зніца ’памяшканне, дзе захоўваюцца рызы і царкоўныя рызы’ (ТСБМ), ’зношанае адзенне’ (рэч., лельч., ельск., добр.), ры́зіна ’старая, падраная вопратка’ (Янк. 1), ри́за ’адзенне святара’, ’раса’ (Нас.), ри́зка, ри́зочка ’адзенне, у якім хрысцяць дзіця’ (Нас.), ризки ’тс’ (Дэмб. 1, 646), ст.-бел. риза, рыза ’адзенне’ (XV ст.), ’адзенне святара’ (XVI ст.), рызница ’рызніца’, рус. ры́за ’адзенне святара’, ри́зка ’пялёнка, у якую закручваюць дзіця пасля хрышчэння’, ст.-рус. риза ’адзенне’, укр. ри́за, чэш. říza ’рыза’, серб.-харв. ри̏за ’адзенне’, балг. ри́за, ст.-слав. риза. Няма надзейнай этымалогіі. Па адной з версій меркавалася роднасць з *rezati, *raz (> бел. рэ́заць, раз). Некаторыя схіляюцца да версій аб запазычанні, параўн. візант. ῥίαις ’перадплечча’ (Фасмер, 3, 482–483 з літ-рай БЕР, 6, 254).

Рыза́пілаванне’ (камянеў, кобр., ЛА, 1; Сл. Брэс., Клім., 65). Утворана ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)