умі́льны, ‑ая, ‑ае.

Пяшчотны, ласкавы. Умільная ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласка́льны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны, ветлівы, мілагучны.

Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў знач. слова (напр.: вавёрачка, прыгожанькі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́сковый ла́ска́вы; (нежащий) пяшчо́тны;

ла́сковое сло́во ла́ска́вае сло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варкатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць варкатаць.

2. Ціхі, мяккі, пяшчотны (пра голас).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жано́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы жанчыне, характэрны для жанчыны; пяшчотны, ласкавы, прывабны. Жаноцкае хараство.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сентымента́льны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на прынцыпах сентыменталізму (у 1 знач.).

С. раман.

2. Залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліць.

С. верш.

С. лад думак.

Сентыментальная сцэна.

|| наз. сентымента́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ласка́тельный

1. ласка́льны; (нежный) пяшчо́тны;

2. уст. ліслі́вы, падлі́злівы;

3. грам. ласка́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напе́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пявучы, меладычны. Напеўны верш. □ І час сяўбы ўжо варожаць Напеўным, крыкам жураўлі. Колас. [Дзяўчына] падабалася.. [Пятру]. І голас у яе быў пяшчотны, напеўны. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Ласкавы, пяшчотны, мілагучны. Ласкальныя мелодыі. Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы — які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў значэнне слова. Памяншальна-ласкальныя суфіксы назоўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліся́вы ласкавы, тактоўны’ (глус., Янк. Мат.), смал. лисавый ласкавы, пяшчотны’. Да ліс1. Гл. таксама ліса́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)