зрок, -у, м.

Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць.

Добры з.

Сапсаваць з.

Страціць з.

|| прым. зро́кавы, -ая, -ае.

З. нерв.

Зрокавая памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяціакто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з пяці актаў. Пяціактовая п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зда́ча¹, -ы, ж.

1. гл. здаць.

2. Лішак грошай, які вяртаецца пры разліку; рэшта.

Атрымаць здачу.

З. з пяці тысяч рублёў.

Даць здачы каму (разм.) — адказаць ударам на ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцізара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ўстройства для пяці зарадаў. Пяцізарадная вінтоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцізна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з пяці знакаў дзесятковай сістэмы лічэння. Пяцізначны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцісто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з пяці стоп (пра вершаваны памер, радок). Пяцістопны ямб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узро́ст, -у, М -сце, м.

1. Перыяд, ступень у развіцці, росце чалавека, жывёліны, расліны.

Дзіцячы ў.

Сталы ў.

2. Колькасць пражытага часу, гадоў.

Жанчына ва ўзросце сарака пяці гадоў.

|| прым. узро́ставы, -ая, -ае.

У. цэнз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцікла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пяць класаў. Пяцікласная школа.

2. У аб’ёме пяці класаў. Пяцікласная адукацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяці́на, ‑ы, ж.

Гіст. Адзін з пяці адміністрацыйных раёнаў, на якія падзялялася Ноўгарадская зямля ў канцы 15 стагоддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́тык, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Лёгкае дакрананне да чаго-н.

Адчуць д. цёплай далоні.

2. Адно з пяці асноўных знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго-н.

Непасрэдны д.

|| прым. до́тыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)