ашу́г, ‑а, м.

Народны пясняр у каўказскіх народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінезі́нгер, ‑а, м.

Прыдворны пясняр у сярэдневяковай Германіі.

[Ням. Minnesinger, ад Minne — каханне і Singer — пясняр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скальд, ‑а, М ‑дзе, м.

Старажытнаскандынаўскі (нарвежскі або ісландскі) паэт-пясняр.

[Скандынаўскае skald.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясня́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да пясняр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пии́т книжн., уст. паэ́т, -та м.; (певец) пясня́р, род. песняра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трубаду́р ‘сярэдневяковы паэт-пясняр’, ‘той, хто ўслаўляе каго- ці што-небудзь’ (ТСБМ), ‘паэт-пясняр, лірнік’ (Некр. і Байк.). Еўрапеізм, у аснове якога франц. troubadour, што ўзыходзіць да нар. лац. *tropāre ‘вершаваць, спяваць’ (Рэйзак, 677; ЕСУМ, 5, 654).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рапсо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Вандроўны пясняр, збіральнік народных песень, выканаўца эпічных паэм у Старажытнай Грэцыі. Калісьці, у старой Эладзе, хадзілі вандраваць рапсоды. Дубоўка.

[Грэч. rhápsōdoi ад rháptō сшываю і ōdē песня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́рнік, ‑а, м.

Гіст. Вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампаніруе сабе на ліры ​1 (у 2 знач.). Пры самай сцяне прытуліўся лірнік. .. Ён круціць корбу ліры і спявае. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

певе́ц

1. спява́к, род. спевака́ м.;

о́перный певе́ц о́перны спява́к;

2. (поэт) уст. пясня́р, род. песняра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дааста́тку, прысл.

Разм. Да канца, поўнасцю. [Колас] бярэ «Калевалу» і чытае проста са старонкі, але па-беларуску: Не пяе пясняр вялікі Усіх песень даастатку — Куды лепей запыніць іх, Перарваць у палавіне... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)