яд, -у, М я́дзе, м.

1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць.

Смяротны яд.

Пчаліны яд.

Яд сумненняў (перан.).

2. перан. Злосць, з’едлівасць.

Кожны гад мае свой яд (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адво́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Галінка або частка кораня з вочкамі, пасаджаныя асобна для самастойнага росту.

Размнажэнне адводкамі.

2. Пчаліны рой, які толькі што ўтварыўся і аддзяліўся ад старога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воск, ‑у, м.

Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў. Пчаліны воск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авадзе́нь, ‑дня, м.

Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёл. А авадні, як рой пчаліны, Сляпіцай лезуць да скаціны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азакеры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал, які напамінае з выгляду пчаліны воск і ўжываецца для вырабу мазяў, крэмаў і пад.; горны воск.

[Ад грэч. ozō — пахну і kēros — воск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рой (род. ро́ю) м., прям., перен. рой;

пчалі́ны р. — пчели́ный рой;

р. успамі́наў — рой воспомина́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праполіспчаліны клей, вуза’ (ТСБМ), прапа́ліс, праполіс, про́пуліс ’тс’ (Сл. ПЗБ). З рус. пропо́лис, якое з грэч. πρόπολις < πρό‑ ’перад’ і πολις ’горад’ (СИС, 413). Назва узнікла, відаць, таму, што праполіс служыць для замазвання шчылін у вуллі і для іншых мэт і тым самым, як быццам, абараняе пчаліны ’горад”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірга́пчаліны мёд’ (слаўг., Нар. сл.), пырга́, пэрга́ ’сабраны пчоламі пылок’ (Сл. Брэс.). Гл. пярга́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нау́знік ’малы пчаліны вулей, які ставяць у лесе на дрэве для прываблівання раёў’ (Кос.). Гл. навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуд, ‑у, м.

Тое, што і гудзенне. Пчаліны гуд. □ Мы слухалі з табой прыход вясны ў полі, Спеў жаўрука нястомны, Машын сталёвых гуд. А. Астапенка.

•••

Гудам гудзець гл. гудзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)