зна́тны, -ая, -ае.

1. Вядомы, славуты.

Знатныя людзі краіны.

З. пчаляр.

2. Які належыць да знаці (уст.).

З. род.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́тчычпчаляр’ (Маш., рэч., Янк. II, глус.), воцціч (Мат. Гом.), отчыч (КТС) ’тс’. Рус. вотчинник ’уладальнік вотчыны (пасекі), пчаляр’, укр. палес. вочичьпчаляр’. Да вотчына ’пасека’ (Малько, БЛ, 9, 57). У семантычных адносінах параўн. ст.-в.-луж. dedicz, dediczerпчаляр, бортнік’ (Шустэр–Шэўц, Probeheft, 53). Гл. таксама воччан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пчалаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і пчаляр. [Карн Маеўскі] быў усімі паважаны калгасны пчалавод і сталяр. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ччанпчаляр’ (Бяльк.). Гл. вотчыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́ртнік, ‑а, м.

Уст. Той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр. На гэтых дубах палешукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягваючы туды па дзесятку вуллёў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяме́ц, ‑мца, м.

Абл. Пчаляр. — [Мядзведзь] прыносіў мёду, хлеба і ўсяго, што [у]давалася сцягнуць на полі ў мужыкоў, у вуллях, у зямца і абы-дзе. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мядні́к, меднікпчаляр’ (ТС; слаўг., Бел. лекс.Яшк.; чачэр., Жыв. сл.), укр. паўн.-ровенск. медяр ’тс’. Да мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́сечнік, ‑а, м.

Работнік, які наглядае за пасекай; пчаляр. Бацькі жывуць у калгасе. Стары працуе калгасным пасечнікам. Танк. Людвік прыняў падарунак ад старога пасечніка. Духмяная рамка, залітая мёдам, была ў яго руках. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зяме́цпчаляр’. Ад *zem‑ (гл. зямля) з суфікса ‑ец паводле спосабу размяшчэння вулляў на зямлі, а не на борцевых дрэвах (Нас., 208; Сл. паўн.-зах.; Мацкевіч, З нар. сл., 210). Слова пашырана ў мін., маг., гом. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяго́лета, і сёлета, прысл.

У гэтым годзе. А большаму хлопчыку восем Якраз паслязаўтра міне, І ў школу ён пойдзе сяголета ўвосень. Зарыцкі. [Іван Антонавіч:] — Сёлета журавін хоць граблямі заграбай. Кірэйчык. // Гэты год; цяпер. Пчаляр кажа. — Слухайце, людзі, Пчаліны сяголета год. Бялевіч. А калі апомніўся, Ён [бацька] прамовіў так: «Ну і лета сёлета, Ну і спеката!..» Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)