ко́вы, ‑аў; адз. няма.
Паэт. Тое, што і аковы. Вы ішлі наперад віхрам-бураломам, Разбівалі ковы, векавыя путы. Колас. Патрэскаўся лёд на Лене, Волга скрышыла ковы, Калі Нарадзіўся Ленін У ясны Ранак вясновы. Дзеружынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Панці́на, пенціна ’костка ў ніжняй частцы нагі каня ля капыта’ (Сл. ПЗБ), панціна, паянціна ’выступ з доўгай поўсцю ля капыта каня’ (Нар. сл.). З польск. pędna ’выемка ў ніжняй частцы каня ля капыта (там, дзе накладаюцца путы)’; далей да путы (гл.) (Брукнер, 403).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трено́га ж.
1. (треножник) трыно́жак, -жка м.;
2. (конские путы) обл. трыно́га, -гі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Таза́к ’партупея; рэмень праз плячо для нашэння шаблі’ (Ласт.). Запазычанне, параўн. ст.-цюрк. tušaɣ ’путы’ (параўн. Анікін, 561).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нядо́ля, ‑і, ж.
Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла. Купала. У дні, калі Кастрычнік гулкім словам Сказаў зямлі: — Нядолі путы скінь!.. — Прыжмураныя вочы Ільічовы Уважліва глядзелі ўдалячынь. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́тацца ’шумець, пеніцца’ (іўеў.). Лаўчутэ (Балтизмы, 49), са спасылкай на Вяржбоўскага, выводзіць з літ. putóti ’пеніцца’. Гл. таксама пу́ты ’пена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
знелюбе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Абрыдлы, нялюбы. Я скінуў .. знелюбелы мне святочны гарнітур, скінуў, як нейкі груз, што ўвесь час ціснуў мне на плечы. Лупсякоў. Я заўсёды любіў і люблю час крыгалому. І ў той раз ноччу я доўга не спаў, слухаючы, як гудзе зямля, скідаючы знелюбелыя зімовыя путы. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́таць ’звязваць ногі путам; блытаць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС), ’збіваць з толку; гаварыць блытана, непаслядоўна’ (Нас., Бяльк., Шат.), ’пятляць’ (ТС), укр. пу́тати ’надзяваць путы’, рус. пу́тать ’путаць, блытаць’, польск. pętać ’надзяваць путы, кайданы’, чэш. poutati ’тс’, славац. putať ’тс’, в.-луж. putać ’тс’. Арэальная паўночнаславянская інавацыя ад *pǫto, гл. пу́та, другасныя значэнні, магчыма, пад уплывам *pǫtъ ’пуць, шлях; толк’; параўн. фразеалагізм зводзіць з пуці ’збіваць з толку, блытаць’, сюды ж пу́тацца ’сноўдацца; блытацца’, рус. пу́таться ’тс’, польск. pętać się ’настойліва нечым займацца; поўзаць, блытацца пад нагамі’ (апошняе значэнне, паводле Банькоўскага, 2, 539, — з рускай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скі́нуць, -ну, -неш, -не; скінь; -нуты; зак.
1. каго-што. Кінуць уніз з чаго-н.
С. снег са страхі.
С. дэсант.
2. што. Зняць з сябе (вопратку, абутак і пад.), рыўком адкінуць што-н. з чаго-н.
С. боты.
С. з галавы хустку.
3. што. Паменшыць на якую-н. колькасць, велічыню (разм.).
С. сотні дзве.
Эх, с. бы гадоў дзесяць!
4. перан. Вызваліцца ад чыйго-н. панавання, звергнуць, пазбавіць улады.
С. путы няволі (высок.).
5. што. У гідратэхніцы: адвесці ваду з якога-н. вадаёма.
С. воды ў мора.
|| незак. скіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і скі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. скіда́нне, -я, н. і скі́дванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спалучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.
1. Аб’яднаць, злучыць адначасова адно з другім; сумясціць. Спалучыць тэорыю з практыкай. □ Разам наш народ пранёс ярмо пакуты, Разам спалучылі нас стагоддзі, Разам разрывалі кайданы і путы, Разам жыць адвечна ў прыязні і згодзе. Шушкевіч. Самцэвіч любіў усё прыгожае, і хараство прыроды хацеў спалучыць з хараством, створаным рукамі чалавека. Шахавец.
2. Сумясціць разам. Спалучыць колеры.
3. Наладзіць сувязь; злучыць. Волга з Донам спалучылі Свае хвалі на вякі. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)