адгука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Скончыць гукаць. Адгукала труба, адмычалі каровы, ў полі пуста — ні голасу, ні аганька. Дудар.

2. каго-што; перан. Гукаючы, клічучы, вярнуць. Толькі еднасці сіла Долю нам адгукала. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паняво́лі, прысл.

Насуперак жаданню, па неабходнасці. — Паняволі будзеш пасціць, калі ў кубле пуста. Чарнышэвіч. [Марыля:] Як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскама́рыцкі ’танец камарынская’ (Мядзв.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, параўн. растуды́ яе туды́ ’каб ёй пуста было!’ (Мат. Маг. 2), ад кама́рыцкі, прастамоўнай трансфармацыі кама́рынскі/кама́рынская, якое ідэнтычна рус. камари́нская ’народная песня для скокаў; танец пад гэтую песню’ (паводле некаторых аўтараў, кампазітар Глінка выкарыстаў беларускую народную мелодыю). Параўн. аналагічнае рус. асташ. раскамари́нская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёмна,

1. Прысл. да цёмны (у 1–6 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць святла або недастатковасць асвятлення дзе‑н. Ядвіся зірнула на вокны кватэры настаўніка. Там цёмна і страшна, бо пуста. Колас. Машына як у нару кінулася: і з правага боку цёмна, і з левага боку цёмна,.. толькі снапок святла ад фараў лізаў лужыны на дарозе. Лобан.

3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, цяжкі настрой. На душы .. [Казіка] стала пуста і цёмна. Чарнышэвіч.

•••

Цёмна хоць вока выкалі гл. выкалаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́, -а́я, -о́е.

1. Пра ёмішча: нічым не запоўнены, вольны.

П. кораб.

Пустыя кішэні. 3 пустога (наз.) і Саламон не налье (прыказка). На п. жывот (не пад’еўшы; разм.). П. шар.

Пустая парода (без металу; спец.).

2. перан. Беззмястоўны, беспадстаўны, несур’ёзны.

П. чалавек.

Пустая задума.

Пустая кніга.

З пустымі рукамі (разм.) — нічога не прынёсшы або нічога не атрымаўшы.

Прыйшлі з пустымі рукамі.

Каб табе (яму, вам, ім) пуста было (разм.) — выражэнне лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі.

|| наз. пустата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сві́ран, ‑рна, м.

Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад. Вакол дзядзінца, паўкругам, размяшчаліся розныя гаспадарчыя будовы — скляпы, свірны, стайня. Якімовіч. Кладзі гной густа, не будзе ў свірне пуста. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шусь, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шуснуць. Даніла шусь тут у вароты З жалезным ёмкім сахаром. Колас. [Банэдык:] — Давай, кажу, абедаць! Яна [бабка] шусь да печы, адчыніла ды стаіць, растапырыўшы рукі. А ў печы, дзецюкі, пуста! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аво́ська, ‑і, ДМ ‑сьцы; Р мн. ‑сек; ж.

Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі, з авоськамі. Арабей. У вагоне — амаль пуста, едуць дзве немаладыя пары з поўнымі кошыкамі і авоськамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пераплятаючы, сплесці, заплесці ўсё, многае. Пазаплятаць косы. Пазаплятаць дзіркі ў плоце.

2. Аплятаючы, пакрыць чым‑н. усё, многае. Не верылася, што ў доме пуста, і што вецер там дзьме праз выбітыя вокны, і павукі пазапляталі павуціннем куткі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўту́льна,

1. Прысл. да няўтульны.

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць утульнасці дзе‑н. Было няўтульна, нават холадна. На папялішчах, нібы шкілеты, дзе-нідзе стаялі адзінокія печы. Чыгрынаў.

3. безас. у знач. вык. Пра непрыемнае, тужлівае пачуццё. Няўтульна і пуста ў душы, Няма ў яго сэрцы спакою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)