адгукаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Скончыць гукаць. Адгукала труба, адмычалі каровы, ў полі пуста — ні голасу, ні аганька. Дудар.
2. каго-што; перан. Гукаючы, клічучы, вярнуць. Толькі еднасці сіла Долю нам адгукала. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)